Вы тут

Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала кніжную выстаўку аб развіцці сучаснай Беларусі


Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала тэматычную кніжную выстаўку «Беларусь сёння», паведамілі БЕЛТА ў НББ.


«У Нацыянальнай бібліятэцы сабрана шмат аб’ектыўнай інфармацыі аб Беларусі. На выстаўцы ёсць выданні, якія расказваюць аб станаўленні дзяржаўнасці, сучасным развіцці краіны, дасягненнях у сацыяльна-эканамічнай, навуковай i культурнай сферах, знешняй палітыцы і знешнеэканамічных сувязях, традыцыях беларускага народа і ўнікальных прыродных рэсурсах», — адзначылі арганізатары.

Экспазіцыя складаецца з двух раздзелаў. У першым, «Краіна Беларусь», размешчаны публікацыі аб гісторыі роднага краю, сацыяльна-палітычная і сацыяльная літаратура аб сучасным стане рэспублікі і шляхах яе далейшага развіцця. У другім раздзеле, «Сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі», падрыхтавана літаратура аб культурна-гістарычнай спадчыне, помніках культавай архітэктуры, энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты.

Наведвальнікі таксама змогуць убачыць артыкулы перыядычных выданняў аб дасягненнях краіны ў розных галінах, прадукцыю беларускіх выдавецтваў, якая выйшла ў свет за апошнія тры гады.

Выстаўка «Беларусь сёння» будзе адкрыта па 8 жніўня.

Прэв’ю: limberi.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».