Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за ліпень выраслі на 0,7 працэнта да $8,9 млрд


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня, паводле папярэдніх даных, склалі $8 857,5 млн (у эквіваленце), паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка, піша БелТА.


За ліпень золатавалютныя рэзервы выраслі на $61,8 млн (на 0,7 працэнта) пасля росту ў чэрвені на $916,4 млн (на 11,63 працэнта).

Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у ліпені ў асноўным абумоўлены павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.

У ліпені 2020 года ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму амаль $422 млн.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за $7,3 млрд.

Прэв’ю: time.kz

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.