Вы тут

Да 2025 года зарплаты медыкаў складуць 150 працэнтаў ад сярэдняй па краіне — Прэзідэнт


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з працаўнікамі сістэмы аховы здароўя, дзе ўручыў ім дзяржаўныя ўзнагароды.


Прэзідэнт ужо расказваў, што на барацьбу з каранавірусам дзяржава выдаткавала больш за паўмільярда рублёў. І сёння нагадаў, што хоць Беларусь — небагатая краіна, але ў ёй добра разумеюць, што кожная новая тэхналогія, абсталяванне або лекі — гэта сотні і тысячы выратаваных жыццяў. І эканоміць на гэтым нельга.

«Перакананы, што і нейкія прэміяльныя выплаты ўрачам, якія працуюць суткамі, — таксама заслужанае заахвочванне. А ў будучай пяцігодцы, вы ведаеце, даручана ўраду сярэднюю заработную плату для медыцынскіх работнікаў узняць да 150 працэнтаў сярэдняй па краіне», — паведаміў Прэзідэнт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.