Вы тут

У сталіцы пройдзе маладзёжнае свята «Studfest — 2020»


8 жніўня з 10.00 да 13.00 Мінская гарадская арганізацыя БРСМ правядзе маладзёжны фэст для ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў «STUDFEST — 2020» (вул. Карастаянавай, 5, парк Дружбы народаў).


Удзельнікамі фестывалю стануць больш за тысячу студатрадаўцаў. Любы ахвотны зможа паказаць свае танцавальныя магчымасці на зонах Just Dance і «Караоке для ног», аматары камп’ютарных гульняў будуць змагацца за тытул лідара на інтэрактыўнай зоне «Геймер». Паказаць свае сілы на практыцы можна будзе ў гульнях «Гіганцкая джэнга і тэтрыс», аматары хакея і футбола пакажуць свой спрыт у настольным спорце, а трапнасць правераць падчас гульні з кольцамі. Вакальныя дадзеныя таксама не застануцца незаўважанымі — зона караоке параўнае сілу голасу. Самыя яркія эмоцыі можна будзе захаваць на зоне «Speed ​​foto».

Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў фестывалю спецыяльныя стыкеры, якія будуць выдаваць на кожнай інтэрактыўнай зоне. Абсалютна кожны стане ўладальнікам падарунка ад Саюза моладзі, а тры шчасліўчыкі атрымаюць падарункавыя сертыфікаты.

Акрамя таго, на працягу ўсяго фэсту на сцэне будуць выступаць беларускія артысты, кавер-бэнды і запрошаныя госці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».