22 верасня, аўторак

Вы тут

Больш за 20 кавуноў і дынь выкралі мінчане з гандлёвай кропкі


У Савецкі РУУС сталіцы паступіла інфармацыя аб тым, што невядомыя людзі з гандлёвай палаткі па вуліцы Сурганава выкрадаюць кавуны і дыні.


Прыбыўшыя на месца здарэння супрацоўнікі міліцыі затрымалі выкрадальнікаў на месцы злачынства. Імі апынуліся 45-гадовая жанчына, а таксама яе таварышы — 43 і 44-гадовыя мужчыны, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, грамадзяне ў начны час сутак набылі ў адным з гандлёвых цэнтраў алкагольныя напоі. Пасля сумеснага распіцця спіртнога ўвагу кампаніі прыцягнула гандлёвая кропка з кавунамі і дынямі. Як аказалася, яе ўладальнікі ў канцы працоўнага дня не везлі тавар на склад, а накрывалі яго матэрыялам ад дажджу. Дадзенае акалічнасць і паспрыяла здзяйсненню злачынства.

Устаноўлена, што ўсяго таварышам удалося вынесці з палаткі 18 кавуноў і 3 дыні. Выкрадзенае падазраваныя хавалі ў двары дома па вуліцы Сурганава. Як прызналіся грамадзяне праваахоўнікам, «здабычу» ў далейшым яны планавалі прадаць, а грошы выдаткаваць на асабістыя патрэбы. Агульная сума шкоды склала каля 230 рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: m.progorodsamara.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

Пра калег — настаўнiкаў, старэйшых таварышаў, паплечнiкаў распавядае доктар педагагiчных навук, прафесар матэматыкi, заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь.

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.