Вы тут

Лукашэнка гатовы падзяліцца донарскай плазмай пасля перанесенага каранавіруса


Аляксандр Лукашэнка, які перахварэў на каранавірус, прапанаваў запісаць яго ў «залаты фонд» людзей, што здаюць плазму крыві для лячэння хворых. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з працаўнікамі сістэмы аховы здароўя, дзе ўручыў ім дзяржаўныя ўзнагароды.


«Я адкрыю сакрэт. Можа, нават для Уладзіміра Сцяпанавіча (Караніка — „Зв.“). Паколькі мне давялося гэтую бяду, як ён кажа, перанесці ўжо. Ведаеш, я пра што падумаў. Ты ж мяне ў гэты залаты фонд зараз запішаш, калі здаюць кроў, плазму робяць і потым лечаць людзей, ды ўвядзі ўсім апазіцыянерам па кроплі. Самы просты шлях павярнуць іх у бок дзяржавы (і ў мой бок). Яны не адмовяцца, ты ж ведаеш — калі ў рэанімацыю трапляеш, там ужо не глядзіш, якая кроў, абы выжыць», — напаўжартаваў кіраўнік дзяржавы.

Асобна падзякаваў урачам за тое, што паставілі яго на ногі.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв’ю: tsv.md

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».