Вы тут

Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным


Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылася 7 жніўня па ініцыятыве расійскага лідара, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.


Акрамя двухбаковага парадку, значная частка гутаркі датычылася актуальных пытанняў процідзеяння пандэміі COVID-19 у дзвюх краінах, выпрацоўкі вакцыны для барацьбы з гэтай інфекцыяй.

Таксама прадметна кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ход выбарчай кампаніі ў Беларусі. Уладзімір Пуцін, у прыватнасці, адзначыў важнасць далейшага развіцця брацкіх беларуска-расійскіх адносін і неабходнасці супрацьстаяць негатыўным тэндэнцыям і дзеянням трэціх сіл, якія могуць прывесці да іх пагаршэння.

Адной з галоўных тэмаў размовы стала затрыманне 33 расійскіх грамадзян на тэрыторыі Беларусі. У сувязі з гэтым было падкрэслена імкненне разам самым сур'ёзным чынам разабрацца ў дадзенай сітуацыі. Прэзідэнты дамовіліся максімальна прадметна і старанна вывучыць кожны існуючы факт з тым, каб устанавіць сапраўдныя прычыны сітуацыі, якая склалася, знайсці вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.