Вы тут

18-гадовы хлопец дзеля магчымага рамонту тэлефона выкраў мабільнікі з майстэрні


У аператыўна-дзяжурную службу Цэнтральнага РАУС Гомеля звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік. Мужчына займаецца рамонтам апаратаў сотавай сувязі.


Ён распавёў, што напярэдадні ўвечары невядомы сарваў замкі і зайшоў у памяшканне майстэрні, размешчанай ва ўнівермагу «Гомель». У тумбачцы ляжалі сотавыя тэлефоны, якія чакалі рамонту. Хлопец зняў майку і накінуў на відэакамеру, што вісела ў куце. Сабраўшы 13 мабільнікаў у кучу, ён сарваў з камеры майку, загарнуў у яе выкрадзенае і збег.

Хаця хлопец і імкнуўся застацца невядомым, аператыўнікі яго вылічылі. Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, крадзеж 18-гадовы жыхар Веткаўскага раёна растлумачыў жаданнем мець пад рукой запасныя часткі для асабістага мабільніка, вельмі распаўсюджанага кітайскага брэнда. Выкрадзеныя апараты захоўваў па месцы жыхарства. Частка ляжала ў пакеце, пару штук у кішэнях курткі і нават пад ложкам.

Па факце крадзяжу заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?