22 верасня, аўторак

Вы тут

Сярэдні конкурс у БДПУ склаў 1,6 чалавека на месца, а рэкардсмен — «спартыўна-турыстычная дзейнасць»


Як паказваюць уступныя кампаніі апошніх пяці гадоў, у Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт паступаюць ўсё больш моцныя абітурыенты і, што вельмі важна, матываваныя. У гэтым годзе кожны чацвёрты абітурыент, які падаў дакументы на спецыяльнасці, пры паступленнi на якiя не здаюцца ўнутраныя выпрабаванні, меў суму балаў больш за 300 або паступаў без экзаменаў як выпускнік педагагічнага класа (па выніках сумоўя), медаліст, уладальнік дыплома ССНУ з адзнакай альбо прызёр рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.


На чатыры спецыяльнасці, пры паступленнi на якiя не здаюцца ўнутраныя выпрабаванні, прахадны бал складае 300 і вышэй. Сярод лідараў — спецыяльнасці «Псіхалогія» і «Практычная псіхалогія», дзе балы складаюць 317 і 316 адпаведна. Таксама ў рэйтынгу спецыяльнасцяў з самымі высокімі прахаднымі баламі «Лагапедыя» — 313 і «Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа» — 300.

На спецыяльнасці «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны» і «Сурдапедагогіка» залічаны выключна абітурыенты, якія паступаюць без іспытаў (медалісты, уладальнікі дыпломаў ССНУ з адзнакай, выпускнікі педкласаў), а таксама абітурыенты з мэтавымі напрамкамі, якія набралі 270 балаў і больш. На дзве траціны спецыяльнасцяў прахадны бал склаў 260 і вышэй.

Што тычыцца фізіка-матэматычнага факультэта, набор на які ажыццяўляецца па спецыяльнасцях «Матэматыка і інфарматыка» і «Фізіка і інфарматыка», прахадныя балы склалі там адпаведна 264 і 238. Пры гэтым кожны чацвёрты абітурыент, які паступіў на фізмат, з’яўляецца выпускніком педкласа, медалістам або ўладальнікам дыплома ССНУ з адзнакай. Каля паловы залічаных на факультэт па выніках ЦТ маюць балы 260 і вышэй. Дзевяць чалавек набралі больш за 300 балаў.

Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 1,6 чалавека на месца. На шэрагу спецыяльнасцяў ён значна вышэйшы. Напрыклад, на спецыяльнасці «Спартыўна-турыстычная дзейнасць (менеджмент у турызме)» конкурс складае 7,8 чалавека на месца, а на спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» — 4,8.

«Ужо некалькі гадоў БДПУ не адчувае «сіндрому апошняга дня», калі абітурыенты ў апошні момант «перакідваюць» дакументы са спецыяльнасці на спецыяльнасць або з ВНУ ў ВНУ. Гэта сведчыць пра тое, што большасць абітурыентаў матываваныя на атрыманне педагагічнай прафесіі і свой выбар яны робяць свядома», — падкрэсліваюць у прэс-службе БДПУ.

Пры паступленні на 13 спецыяльнасцяў абітурыенты здаюць ўнутраныя ўступныя выпрабаванні, якія доўжацца да 7 жніўня. Залічэнне на дзённую і завочную формы атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту на гэтыя спецыяльнасці адбудзецца не пазней за 11 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

Пра калег — настаўнiкаў, старэйшых таварышаў, паплечнiкаў распавядае доктар педагагiчных навук, прафесар матэматыкi, заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь.

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.