Вы тут

Судна, на якім у Бейрут даставілі аміячную салетру, затанула ў 2018 годзе


Судна Rhosus, якое даставіла ў 2014 годзе ў порт Бейрута аміячную салетру, узгаранне якой, па дадзеных уладаў, прывяло да выбуху 4 жніўня, затанула ў пачатку 2018 года. Пра гэта паведаміла ў пятніцу амерыканская газета The New York Times, піша ТАСС.


Журналісты выдання азнаёміліся са спадарожнікавымі здымкамі, фатаграфіямі, звесткамі аб перамяшчэнні судоў, а таксама іншай інфармацыяй. Як яны мяркуюць, судна ў лістападзе 2013 года выйшла з Батумі. На яго борце было прыкладна 2,7 тыс. тон аміячнай салетры. Яе планавалася даставіць у Мазамбік. Паводле звестак выдання, на мяшках з салетрай мелася маркіроўка грузінскай кампаніі Rustavi Azot L.L.C.

Судна зрабіла пазапланавы заход у Бейрут, дзе было затрыманае з-за тэхнічных непаладак. Як адзначаецца ў матэрыяле, груз з Rhosus перамясцілі на склад. Выданне апублікавала спадарожнікавы здымак, які, як лічаць журналісты, пацвярджае, што на судне ўжо ў 2015 годзе не было ніякага грузу. У лютым 2018 года, паводле ацэнак, прыведзеных у публікацыі, судна пачало тануць. Яно цалкам сышло пад ваду на працягу некалькіх дзён, гаворыцца ў артыкуле.

У матэрыяле паведамляецца, што судна затанула ў паўночнай частцы порта. Яно не ўскладняла суднаходства. Салетра, якую даставілі ў Бейрут на борце Rhosus, захоўвалася на складзе прыкладна ў 450 м ад таго месца, дзе затанула судна.

Прэв’ю: EPA-EFE/Tony Vrailas / marinetraffic.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.