Вы тут

Медыкі папярэдзілі аб распаўсюдзе ў Кітаі яшчэ аднаго небяспечнага віруса


Спецыялісты КНР папярэджваюць насельніцтва аб распаўсюдзе ў некалькіх рэгіёнах краіны даволі небяспечнага віруса, які называецца SFTS і можа прывесці да смяротнага выніку, паведамляе БЕЛТА. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на кітайскае выданне Global Times.


«Медыкі лічаць, што дадзены вірус перадаецца галоўным чынам праз укусы насякомых, — прыводзіць газета меркаванне мясцовых лекараў. — За першую палову гэтага года ў Кітаі было выяўлена больш за 60 інфіцыраваных, сем з іх памерлі».

Як лічыць кітайскі вірусолаг Шэн Цзифан, якая працуе ў бальніцы пры Чжэцзянскім універсітэце, нельга выключаць магчымасць перадачы гэтага віруса ад чалавека да чалавека.

Паводле статыстыкі, больш за 60 % выпадкаў заражэння SFTS зарэгістравана ў правінцыі Цзянсу на ўсходзе КНР, астатнія — у Аньхой і Чжэцзян, якія прылягаюць да гэтага рэгіёну з захаду і з поўдня адпаведна. У інфіцыраваных назіраліся такія сімптомы, як падвышаная тэмпература, кашаль, а таксама зніжэнне ўзроўню лейкацытаў у крыві і ўтварэнне трамбацытаў.

Мясцовыя вірусолагі патлумачылі, што ўзбуджальнік гэтага захворвання быў знойдзены яшчэ ў 2011 годзе і адносіцца да сямейства буньявірусаў, якія паражаюць пазваночных, членістаногіх, а таксама расліны. Кітайскія медыкі адзначаюць, што SFTS яшчэ мала вывучаны. У той жа час яны мяркуюць, што яго існаванне не павіннае выклікаць паніку. Самыя правільныя паводзіны — быць пільным і прытрымлівацца гігіены.

​Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».