Вы тут

Дзяржаўныя рэсурсы папалі пад DDoS-напад


Нацыянальным цэнтрам рэагавання на камп’ютарныя інцыдэнты Рэспублікі Беларусь (CERT.BY) 8 жніўня прыкладна ў 22.00 зафіксавана вялікая хваля DDoS-нападаў на інфраструктуру сеткі BY-NET. Такая інфармацыя размешчана на сайце цэнтра.


«Устаноўлена, што нападам падвяргалася абсталяванне, на якім размешчаны ў тым ліку сайты Камітэта дзяржаўнай бяспекі (kgb.gov.by) і Міністэрства ўнутраных спраў (mvd.gov.by). Уздзеянне працягнулася і 9 жніўня. Былі зробленыя атакі ў 2.52 і 6.17, іх працягласць склала каля 1 гадзіны для кожнай. Неабходна адзначыць, што пікавае значэнне зафіксавана на адзнацы 203 Гб/с, а сярэдняе - з разліку 91 + 49 Гб/с», - праінфармавалі ў цэнтры.

Зламыснікі выкарысталі тэхналогіі ўздзеяння UDP Flooding, UDP Fragment, UDP0 Flooding, DNS Flooding, ICMP Misuse і NTP Flooding. «Неабходна адзначыць, што тэхнічныя рашэнні па абароне (Anti-DDoS) правайдараў адлюстравалі названыя атакі, аднак па нашай інфармацыі пачаліся праблемы з абсталяваннем», - адзначылі ў CERT.BY.

Разам з тым, беларускія карыстальнікі інтэрнэта адзначаюць, што сёння з раніцы пачаліся праблемы з доступам да шэрагу мэсэнджараў і сацыяльных сетак, павольна працуюць сэрвісы Google.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».