На сайты беларускіх дзяржаўных органаў актыўна ідуць кібератакі з знешняга шлюза. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар «Белтэлекама» Юрый Петручэня.
Кібератакі пачаліся напярэдадні і працягваюцца сёння. «Яны вельмі актыўна ідуць з знешняша шлюза, па знешніх каналах на сайты дзяржорганаў, рэсурсы «Белтэлекама». Такога ніколі не было. Прыцягнутыя нашы лепшыя спецыялісты, каб усё максімальна ўстойліва працавала», — сказаў Юрый Петручэня.
Ён выказаў здагадку, што актыўнасць кібератакі яшчэ павялічыцца. «Адбываецца маніторынг нашага тэхналагічнага, тэхнічнага, інтэлектуальнага патэнцыялу, каб далей планаваць аб’ём і актыўнасць атакі», — растлумачыў гендырэктар.
Прэв’ю: anti-malware.ru
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.