Вы тут

Абнародаваны рэзультаты exit poll на выбарах Прэзідэнта


Абнародаваны рэзультаты нацыянальнага exit poll на выбарах Прэзідэнта

Маладзёжнай лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў РСГА “БКМО” па заказе нацыянальнага прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Мір” у Рэспубліцы Беларусь быў праведзены нацыянальны exit poll (апытанне на выхадзе з выбарчых участкаў) на выбарах Прэзідэнта, якія адбыліся сёння, паведамляе БЕЛТА.


Апытанне праводзілася на 320 участках па ўсёй краіне. Інтэрв’юеры прапанавалі выбарцам прайсці ананімнае апытанне. Задавалася пытанне аб тым, за каго рэспандэнт аддаў свой голас. Адказалі на пытанне 67.6%, адмовіліся 32.4%. Усяго было апытана 12.340 чалавек. Выбарка – шматступеневая, камбінавая.

Па выніках exit poll кандыдаты паказалі наступныя вынікі: Аляксандр Лукашэнка –79.7%, Святлана Ціханоўская 6.8%, Ганна Канапацкая 2.3%, Андрэй Дзмітрыеў 1.1%, Сяргей Чэрачань 0.9%. Супраць усіх прагаласавалі 9.2% выбарцаў, па дадзеных exit poll.


Ecoom абнародаваў вынікі тэлефоннага апытання

Даследаванне праводзілася 9 жніўня метадам тэлефоннага апытання. Рэспубліканская выбарка склала 2817 рэспандэнтаў, статыстычная пагрэшнасць не перавышае 2.5-4%.

Электаральныя абранні грамадзян размеркаваліся наступным чынам: Аляксандр Лукашэнка – 78.9%, Святлана Ціханоўская – 7.1%, Ганна Канапацкая – 2.1%, Сяргей Чэрачань – 0.8%, Андрэй Дзмітрыеў – 0.9%. Супраць усіх – 10.2%.

Аналіз вынікаў праведзенага аналітычным цэнтрам Ecoom па заказе ЗАТ “Другі нацыянальны канал” сацыялагічнага апытання аб электаральных настроях і перавагах грамадзян сведчыць аб высокім інтарэсе насельніцтва да выбарчай кампаніі.

Абнародаваны вынікі exit poll па Мінску і Мінскай вобласці

Кіраўнік Цэнтра сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ Ірына Лашук агучыла ў эфіры тэлеканала СТБ вынікі exit poll па Мінску і Мінскай вобласці.

Ірына Лашук праінфармавала, што па дадзеных exit poll цэнтра за дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 71.4% выбарцаў, за Святлану Ціханоўскую – 10.1%, за Ганну Канапацкую – 2.4%. У Андрэя Дзмітрыева 1.6%, у Сяргея Чэрачня – 1.4%. Супраць усіх прагаласавалі 13.1% рэспандэнтаў.

Exit poll праводзіўся каля 160 выбарчых участкаў, апытана 24.810 рэспандэнтаў. У даследаванні блі задзейнічаны 320 інтэрв’юераў. “У нас строг выконваўся крок адбору. У гарадскіх населеных пунктах апытваўся кожны дзясяты з тых, хто выйшаў з выбарчага ўчастка, на вёсцы – кожны пяты”, – расказала Ірына Лашук.

Яна звярнула ўвагу, што каля траціны рэспандэнтаў адмовіліся адказваць, за якога кандыдата яны прагаласавалі. “Наша служба будзе сур’ёзна аналізаваць прычыны гэтага”, – дадала Ірына Лашук.

Даследаванне праводзілася па заказе канала СТБ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.