30 верасня, серада

Вы тут

Назіральнікі: Выбары прайшлі строга ў адпаведнасці з заканадаўствам


Грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі Беларусі, якія вылучылі сваіх назіральнікаў на выбары, заявілі, што выбары адбыліся строга ў адпаведнасці з заканадаўствам, паведамляе БЕЛТА.


“9 жніўня завяршылася выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі нашых грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый на працягу ўсіх дзён галасавання вялі назіранне на кожным без выключэння выбарчым участку. Звыш за 30 тысяч нашых актывістаў, а гэта абсалютная большасць ад усіх акрэдытаваных на выбарах назіральнікаў, заяўляюць: выбары прайшлі строга ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Нашы назіральнікі адсочвалі ўсе працэсы – ад адкрыцця ўчасткаў, апячатвання скрыняў да падліку галасоў”, – адзначана ў заяве партый і грамадскіх аб’яднанняў.

Падкрэсліваецца, што істотных парушэнняў, якія маглі б паўплываць на вынікі выбараў, не зафіксавана. А кожны грамадзянін меў магчымасць свабодна і без перашкод аддаць голас за свайго кандыдата.

“Разам з тым пэўныя палітычныя сілы, якія таксама вылучалі сваіх назіральнікаў, мэтанакіравана скажалі інфармацыю пра ход галасавання, ды і ўсёй выбарчай кампаніі ў цэлым. Намерана ішлі на правакацыі, пагражалі грамадзянам і членам выбарчых кампаній. Пагрозы, знявагі і хамства былі для іх нормай. І нашы прадстаўнікі штодня фіксавалі дзясяткі парушэнняў норм заканадаўства з іх боку. Відавочна, што ўсе гэтыя дзеянні – звёны аднаго ланцуга, скіраванага на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне і дыскрэдытацыю выбараў. Зрабіць гэта ім не ўдалося”, – сказана ў тэксце заявы.

“Мы заяўляем: палітычная кампанія, якая прайшла, адбылася дакладна ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам. Вынікі галасавання пацвярджаюць выбар грамадзян нашай краіны і не падлягаюць сумненню”, – адзначана ў заяве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Інтэр'ер для эстраднай зоркі. Глусчане сведчаць, што Філіп Кіркораў заказваў на іх фабрыцы дзверы

Інтэр'ер для эстраднай зоркі. Глусчане сведчаць, што Філіп Кіркораў заказваў на іх фабрыцы дзверы

Зараз такой фабрыкі няма, але ёсць людзі, якія могуць згадаць гісторыю яе існавання.

Грамадства

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся Музей гісторыі камсамола і маладзёжнага руху Беларусі

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся Музей гісторыі камсамола і маладзёжнага руху Беларусі

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся Музей гісторыі камсамола і маладзёжнага руху Беларусі. 

Грамадства

Злачыннае «паляванне». Як абаранiць сябе ад «аматараў чужой маёмасцi»?

Злачыннае «паляванне». Як абаранiць сябе ад «аматараў чужой маёмасцi»?

Валоданне нейкiмi рэчамi азначае i тое, што на iх могуць паквапiцца староннiя. Няма рознiцы, што гэта — мабiльны тэлефон, сумачка цi бензатрымер.