Вы тут

Сі Цзіньпін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах


Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін першым накіраваў пасланне ў адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з віншаваннямі з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе БЕЛТА.


“Ад імя ўраду Кітая і кітайскага народу, а таксама ад сябе асабіста выказваю цёплыя віншаванні і найлепшыя пажаданні. Упэўнены, што пад Вашым кіраўніцтвам Беларусь абавязкова дасягне новых бліскучых поспехаў у справе дзяржаўнага будаўніцтва”, – гаворыцца ў віншаванні.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў апошнія гады беларуска-кітайскія стасункі ўсебаковага стратэгічнага партнёрства функцыянуюць на высокім узроўні. “Кітай і Беларусь з’яўляюцца “жалезнымі братамі” і ўсепагоднымі партнёрамі. Я надаю вялікае значэнне развіццю беларуска-кітайскіх стасункаў і цаню добрыя працоўныя адносіны і асабістае сяброўства з Вамі”, – падкрэсліў кітайскі лідар.

Ён выказаў гатоўнасць разам з кіраўніком беларускай дзяржавы прыкладаць намаганні для сумеснага прасоўвання кітайска-беларускіх стасункаў усебаковага стратэгічнага партнёрства, адкрыцця новых перспектыў узаемавыгаднага супрацоўнітцва у розных абласцях на карысць дзвюх краін і народаў.

Сі Цзіньпін пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў у працы, сяброўскай Беларусі – працвітання і магутнасці, а яе народу – шчасця і дабрабыту.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.