Вы тут

Андрэй Кулеш. Дзiрка


Андрэй Кулеш — навуковы супрацоўнiк Слуцкага краязнаўчага музея. У рэспублiканскiм друку ў якасцi празаiка выступае не так даўно i пакуль не вельмi актыўна, затое на сваiм рахунку мае ўжо некалькi перамог у лiтаратурных конкурсах, бадай, самы гучны з якiх — конкурс маладых лiтаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы» (2018). Ну а самай нядаўняй яго творчай перамогай можна назваць выхад у фiнал конкурсу «Слаўная кампанiя: рэANIMAцыя», што праводзiць часопiс «Маладосць».

Думаю, чытаючы апавяданне «Дзiрка», многiя адразу звернуць увагу на мову маладога празаiка: бясспрэчна, праз яе мы чуем голас новага пакалення лiтаратараў, голас новай эпохi. I якой быць ёй, у многiм залежыць ад маладых.

Алесь Бадак.


Фота Анатоля Клешчука.

Канец семестра — гэта нервова. Асаблiва калi справа датычыцца iнжынернай графiкi. На здачу работ у канцы снежня чарга расцягваецца на дзясяткi метраў. Па меры ўсмоктвання даўжнiкоў у семестравую яму ў мiкраклiмат будняў тутэйшых карпусоў уваходзяць пахмурны адчай i раздражненне. Часам справа пахне бойкай.

Стаiш пануры ад дэдлайнаў, стомлены, i нiчога цябе не цешыць.

— Зноў сцены падпiраеце! — крычыць прыбiральшчыца.

— Не-а, не тыя сiлы, каб падпiраць. Прыляпiўся.

Дадому хачу, сур'ёзна. Вясна, цёпла i размашыстыя краны ў рачным порце. Сесцi на востраве каля рыбакоў i глядзець, як сталёвыя жырафы грузяць баржу пяском. Палiчыць свечкi вокнаў у цеплаходзе, калi яшчэ недастаткова цёмна для зорак. А потым замiгцiць свiтанак — i дойдзем кожны да свайго «iнтэрната», i праспiм першыя пары.

Так цi iнакш, работы трэба здаць. Як — справа апошняя, галоўнае — запаветныя роспiсы.

Гэта разумеў i Генадзь Веньямiнавiч, той чалавек, дзякуючы якому ўсе сёння сабралiся.

Гумарыст ён i вельмi душэўны чалавек, але надта ж патрабавальны. Чаго вартае адно яго фiрмовае: «Такая назва мудрагелiстая, пiшыце яе на слых, бо я гарнiтурчык не хачу пэцкаць».

— Ууу, колькi гультаёў сабралася! — сеў ён за стол i пачаў шнарыць па кiшэнях у пошуках акуляраў. — Хочаце сёння здаць i паехаць дадому пернiкi есцi? Ну дык вось што, людцы! Бачыце, у мяне за спiнай ля дошкi цвiчок убiты?! — i ўказаў, не паварочваючыся, далонню на цвiк. — Хто павесiць свае ўжо гатовыя чарцяжы на ентат сiмпатычны i блiшчасты без усялякiх файлаў i тэчак, той малайчына! Калi пытанняў няма, я пайду, завару сабе гарбаты i хуценька вярнуся.

Ён устаў i iмгненна рэцiраваўся ў сваю, як ён сам казаў, каморку.

Там вы не сустрэнеце знарочыстага кабiнетна-лабараторнага глянцу. Гэта сапраўдная працоўная каморка, як у чаляднiка. Са сваiмi асаблiвасцямi, зразумела.

Аднойчы ў кастрычнiку мы з прыяцелем аднеслi туды натурныя ўзоры. На падлозе, проста на стыку двух палос лiнолеуму, ляжалi нажнiцы.

— Я падыму, — сказаў Паша.

Але Генадзь Веньямiнавiч замахаў рукамi:

— Эээ, пакiньце там, дзе ўзялi.

— Добра.

Гаспадар глыбока зацягнуўся цыгарэтай i, зграбаючы левай рукой мадэлi фiгур, сказаў:

— Не проста ж так ляжаць яны тут... А ведаеце, навошта?

— Не, а навошта?

— Эээ, тут у мяне ўсё не проста так. А нажнiцы ляжаць пасярод кабiнета для таго, каб я не забыўся пра свой тэлефон на зарадцы! Бо калi буду сыходзiць, абавязкова спатыкнуся аб iх i ўспомню. Стары ўжо! Iдзiце, я хачу спакойна дакурыць!

Ды куры ты ўжо, здавалася б, я ж не ханжа.

Пайду ў сталоўку — заесцi катлетай крыўду. Баршчу ў сталоўцы можа i не быць, але пах капусты там прапiсаны навечна. Стаў ворагам у чарзе, калi захацеў «першага» без смятаны: абураныя погляды i мiны з вiдавочным «фi» — пацешна.

— Аэрадром вольны? — так гарэзны Веньямiнавiч удакладняў, цi можна падсесцi.

— Так-так, вядома. Прыемнага вам.

— Мм, дзякуй-дзякуй.

Мабыць, ён ужо ўзяўся за справу. Я ж у тэлефон утаропiўся — не люблю, калi ў гэтым працэсе на цябе глядзяць, у сваю чаргу, спрабую i сам не бянтэжыць. Шорхнуўшы па абрусе падносам, ён нечакана неяк звярнуўся, напэўна, гэта i называецца акадэмiчнай роўнасцю:

— А я бачу, вам спадабаўся гэты «сметнiк» старога Плюшкiна.

— Што? Лабаранцкая?

— Каморка!

— Вядома. Столькi ўсяго ўсякага. Макеты, фiгуры, iнструмент, партрэт легендарнага нашага галоўнага iнжынера.

— Ммм, а некаторыя думаюць, што гэта Чэхаў. Цiкавiцеся Ш.? — роўнае з панiжэннем тэмбру пытанне было падобнае на пароль, на манер як у падпольшчыкаў.

— Так. Iнтэрнат насупраць узведзенага iм дома. Фатаграфii старыя бачыў.

— Да капiталкi?

— Менавiта. Калi быў ужо струхлелы, але затое ўсё на месцы.

Ш. — легендарны архiтэктар. Ён пачаў пры старых парадках, пазней працаваў пры новым рэжыме. Гiмназiя, дом культуры, пажарная часць з вышкай, мноства жылых дамоў i iншага. У гады ўваходжання новых пакаленняў у дарослае жыццё прынесены ў ахвяру на алтар «новага свету» — згнiў за калючкай на балотах. Новы свет надышоў, ды не той. I ўладары гэтага свету яго нiяк не прызнаюць.

— Хадзем. Хочаш убачыць нешта цiкавае?

Я не азваўся, ужо iшоў за iм, азiраючыся па баках i не верачы сваёй удачы. Ён адчынiў уваход на гарышча.

— Заходзь.

Лёгка, так, як дадому, упусцiў. Цёмнае, астылае, пакiнутае старое гарышча. Глыбокае, пыльнае, нават для галубоў няўтульнае. Iдэальнае месца, каб згубiць што-небудзь цi знiкнуць самому. Верагодна, ён так i рабiў — «згубiў» нешта ад злосных-зайздросных вачэй.

— Вы там, малады чалавек, прыгiнайцеся. Прыйшлi, аглядай.

Ёсць на што глянуць — столькi ўсяго. Шарэнгi ссунутых парт, iншыя з iх стаяць на фанерках i складзеных у шэсць столак сшыткавых лiстах — барацьба за роўную паверхню. На канструкцыi, якая нагадвае рымскую чарапаху, раскiнуўся макет горада, як наша планета на спiнах земнаводных, толькi сiвая легенда тут перайначана: зямная цвердзь ляжала на трох сланах, а тыя, у сваю чаргу, прытанцоўвалi тысячагоддзямi на горбе няшчаснай. Тут жа — проста чарапаха. Зрэшты, i такi варыянт легенды ёсць — без сланоў.

Як я зразумеў, гэта быў наш горад — гiстарычны цэнтр. Здаецца, маштаб 1:400 або 1:600 — недзе каля таго. Нешта ў iм не так, падвох нейкi ёсць. Цэнтральныя вулiцы на месцы, з трасiроўкай усё акей. Будынак, яшчэ будынак... Ну зразумела! У макет па стане на 2013 год уключаны
страчаныя архiтэктурныя помнiкi. Iдзём ад нашай шарагi i глядзiм. Узарваны сабор на скрыжаваннi вулiц. Гэтым выбухам «прабiлi» сквер, «вызваліўшы» месца пад каток. Россып мадэрновых цагляных двухпавярховiкаў. Чуў, што яны былi, але каб столькi! У васьмiдзясятыя перашкодзiлi новаму гаркаму. Самае брыдкае, што большая частка iх была не ў плошчы гэтага «саркафага». На iх месцы трава пучкамi ды кусты маркотнымi вожыкамi чахнуць. Гандлёвыя рады, дзiвосна выкладзеныя цэглай i фiлiгранна выразаныя з дрэва, загiнулi ў 1943 годзе. Касцёл пачалi расцягваць на матэрыялы з саракавога года, а люфтвафэ давяршыла ў 41-м. Ходзяць легенды, што фугасы з тых самалётаў заляцелi ў дамы тых, хто пабудаваўся на пыле касцёла. Не ведаю...

На сталах воддаль стаяць усе аб'екты, але ў маштабе 1:100, i шмат iншых страчаных.

— I як?

— Гэта цудоўна.

— Вельмi добра. Iншыя не ўбачылi б.

— Чаму гэта? — што, думаю, такiя дурнi тут вучацца, што не ведаюць?

— Ведаеш... Iм гэта тэма «не балiць». I таму, калi староннi сюды неяк трапiць, нiчога ён тут не ўбачыць.

— Пацешна.

— Ходзь сюды.

Iду. Стаў ля нечага, прыкрытага мешкавiнай.

— Сцягвай.

Опа! Вось гэта транклюкатар. Першая думка — як абазваць. На акуратна зваранай са зламаных крэслаў станiне — скрыня ад пажарнага крана, мабыць, усяго толькi корпус для «нутранкi». На iм збоку вушамi навiсалi дзве электрычныя скрынкi — серабрыстыя, круглявыя, на выгляд цяжкiя, з адтулiнамi для ключа — i рубiльнiк. З чэрава ПК выглядваў на вынасе лазерны нiвелiр Bosch. Парабала — вялiкая такая, некалькi баскетбалiстаў за ёй схаваецца. Паверхня яе ўсеяная, як поле рэпай, шпулькамi — строга разлiчанымi, на аднолькавай адлегласцi.

— Што гэта?

— Я гэта называю «швейнай машынкай гiсторыi» — дзiркi ў коўдры мiнулага зашываць. Хочаш ведаць, як гэта ўсё працуе?

— Ага, але толькi як-небудзь для смяротных, а не з формуламi, графiкамi i iншымi сiстэмамi каардынат.

— Глядзi. Гэты лазер скануе патрэбны макет, якi ставiцца на паднос. Потым лазер выстаўляецца на месца макета, дзе стаяў гэты аб'ект. А потым iмпульс... Усё трэба рабiць пасля навальнiцы. Дарэчы, для дакладнасцi сiгнал суправаджаецца антэнай з майго лецiшча ў Зябраўцы — яна вiсiць на каштане.

— I?

— Не ведаю дакладна. Павiнен з'явiцца будынак, — з упэўненасцю выдатнiка расказаў прынцып дзеяння i вынiк.

— Так. А з чаго яно, так бы мовiць, генеруе пабудову?

— З такiх кампанентаў, як пыл гiсторыi, попел падзей, вада стагоддзяў, калi i ад слёз радасцi i смутку, пiсьмовай гiсторыi i чалавечай памяцi, вось.

— Гэта ўсё ў нейкiм мультысусвеце спачывае цi што?

— Менавiта.

Цi магло гэта быць сур'ёзным? I так, i не: ведаючы свайго настаўнiка, можна было разлiчваць на любы варыянт. Але хочацца дайсцi да канца — да сутнасцi.

— Трафiмыч, — даверлiва так, — а давай бахнем чаго, а? Шлёпнем дом 1906 года на незаконную паркоўку!

— Бахнем, абавязкова. Але рана — тут разетка ўсяго на 220. Ды i вылiчыць могуць.

— Дакладна.

Смутак пабег па шыi да самых пят.

— Але ж я раз ужо бахаў. На гэта i 220 хапiла.

— Ды ну?!

— Памятаеш, гэтай вясной каля парку рабочыя наскочылi на пару старых падвалаў? А як сто трыццаць метраў брукаванкi выявiлi, якую лiчылi разабранай?

— Ого! — усё, што я змог. I на самай справе — хiтра. Падвалы можна сапхнуць на бамбёжкi, а брук на хуткасную кладку асфальту ў цэнтры. Нi камар носа, нi дэтэктыў алоўка не падточаць...

Пасля ўсяго, што адкрылася, я праспяваў вiдавочнае i галоўнае пытанне. Думаю, ён сам яго чакаў i марыў хоць каму прэзентаваць сваю пазiцыю.

— Навошта вам гэта?

— Трэба i ўсё... Нейкае вострае пачуццё, цi што, адказнасцi перад нашчадкамi, вiны перад продкамi i сораму за сучаснiкаў. Гэтыя ж вунь якiя панэлi пляскаюць ды ўсё ў асфальт катаюць — iм толькi «мамона», прыбытак — гешэфт.

Бязладдзе адчуванняў. Быццам табе паказалi выключную рэч цi нейкi ўнiкальны чужы талент. У цябе вочы гараць, табе хочацца, ты ўяўляеш, зайздросцiш — i шалееш, калi не атрымлiваеш. Але калi даведаешся, што за гэтым стаiць: праца, адказнасць, хватка, стойкасць, пот, слёзы — многае адразу пераацэньваеш. Пацешна, мабыць, уяўляць сябе бажком, якi можа многае павярнуць назад. Але нiхто не хоча, ды i не думае пра адказнасць, якая сцiскае хамутом усяго цябе. Цi зразумеюць яго твор? Якая будзе рэакцыя? Каму можа перашкодзiць або перайсцi дарогу? Цi трэба гэта каму?

А мы тым часам з настаўнiкам спускаемся на паверхi нiжэй — нагамi i ў сваiх марах.

...Частка студэнтаў, якiх было крыху больш за дзясятак, адразу ж сарвалася з месцаў. Пакiдаўшы тэчкi i файлы на падлогу, пачалi прабiваць свае чарцяжы цвiком. Складзеныя па ДАСТе былыя чарцяжы ператваралiся ў расхлябанае нiшто, якое весела пагойдвалася на цвiку — стос папяровай масы для прыбiральнi. З нервамi i мацюкамi ўсё было скончана на працягу некалькiх хвiлiн. Наваяўленыя «стаханаўцы» ўселiся з задаволеным выглядам блiжэй да цвiка i працоўнага месца выкладчыка.

У кабiнет важна ўвайшоў Венiямiнавiч з гарбатай. Сеў, паставiў кубак на аркуш i пасунуў крэсла блiжэй да стала. Убачыўшы задаволеныя твары тых, хто сядзiць побач, ён павярнуўся да цвiка са стосам чарцяжоў, хмыкнуў i, зноў павярнуўшыся, сказаў:

— Ну-с, давайце сюды свае... творы!

Знялi, паклалi.

— Ха! Ну я з вас, хлопцы, не магу! Ах, калi б вы былi на занятках, то ведалi б, што нiчога старонняга на чарцяжах не дапускаецца.

Ён устаў з месца, узяўшы верхнi чарцёж за край з вiдавочнай гiдлiвасцю:

— А тут во! Дзiрка, паны i паненкi! Дзiрка праз увесь чарцёж! Дзi-i-iрак быць не павiнна!

Ён расцягваў словы так, быццам уяўным алоўкам прачэрчваў гэтую iсцiну на паперы. На белай у свядомасцi кожнага, i асаблiва ў нашых «герояў».

— Вы не адужалi тэорыю, так што давядзецца перарабляць практыку. А калi яшчэ i чарцяжы пачытаць ды паглядзець, то там суцэльныя «мiстэйкi» будуць.

Яны знiклi практычна адразу, нiбы правалiлiся ад сораму скрозь мiжпавярховыя перакрыццi. Нiхто не ведаў, чаго чакаць далей. Але Венiямiнавiч усё разрадзiў:

— Гэта была задачка з зорачкай для абiбокаў усялякiх. Хоць са студэнтаў-абiбокаў часам атрымлiваюцца вялiкiя людзi... А для руплiвых хлопчыкаў i дзяўчынак у мяне аўтаматы! Давайце па чарзе з чарцяжамi i залiкоўкамi! I не натоўпам.

Менавiта. «Дзiрак» нiдзе быць не павiнна: нi ў дробязях матэрыяльных, нi ў высокай матэрыi i памяцi — нiдзе.

Прэв’ю: misanec.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.

Грамадства

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Ідэя стварыць гурток авіямадэлістаў у нейкім сэнсе звязана і з размяшчэннем побач з райцэнтрам былога ваеннага аэрадрома.

Грамадства

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Будаўнічыя ідэі распрацоўваюцца ў лабараторыі аднаго брэсцкага вучонага.