Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У традыцыйным штотыднёвым аглядзе «Звязды» прапануем вашай увазе свежыя спартыўныя навiны.


1. Аляксандра Сасновiч скончыла выступленне на тэнiсным турнiры ў Празе. Беларуская спартсменка ў матчы другога круга квалiфiкацыi прайграла Алене-Габрыэле Русе з Румынii.

Фота Ганны Занкавіч.

На мiнулым тыднi Аляксандра выступала i на турнiры Palermo Ladies Open. Падчас спаборнiцтваў Аляксандра перамагала сапернiц, вышэйшых за яе па рэйтынгу. У рэйтынгу WTA яна займае 119-ю пазiцыю. У 1/16 фiналу беларуская тэнiсiстка ўпэўнена абыграла ў двух сэтах 23-ю ракетку свету бельгiйку Элiзэ Мертэнс — 6:4, 6:1. У матчы 1/8 фiналу Аляксандра ў двух сэтах перамагла прадстаўнiцу Iталii Ясмiн Паалiнi, якая займае 95-е месца ў рэйтынгу WTA. Але ў 1/4 фiналу прайграла харвацкай сапернiцы Петры Марцiнч.

Турнiр Palermo Ladies Open стаў першым афiцыйным стартам пасля перапынку, звязанага з пандэмiяй COVID-19. Наступным вялiкiм мiжнародным турнiрам для Аляксандры Сасновiч стане US Open. На гэтых спаборнiцтвах у парным разрадзе выступiць яшчэ адна беларуская тэнiсiстка Лiдзiя Марозава.

2. 8-9 жнiўня прайшоў III этап галоўнага айчыннага турнiру па баскетболе 3х3 «Palova». За тытул чэмпiёна змагалiся 138 калектываў. Гэтым разам турнiр праходзiў у шасці катэгорыях: «Элiта», «Агульная», «Дзяўчаты 17», «U-14», «U-12».

У спаборнiцтвах самай прэстыжнай катэгорыi «Элiта», якiя прайшлi 9 жнiўня, узялі ўдзел восем камандаў. Перамагла каманда «U-23», у складзе якой выступаюць кандыдаты ў мужчынскую зборную Беларусi 3х3 да 23 гадоў Максiм Лютыч, Цiмафей Паралёў, Валянцiн Назараў i Максiм Каратцоў.

IV этап турнiру адбудзецца 22—23 жнiўня 2020 года. У фiнале найлепшыя каманды сустрэнуцца 5 верасня.

3. Беларускiя шашысткi перамаглi Латвiю ў 1/4 фiналу Кубка нацый. Спаборнiцтвы, арганiзаваныя Сусветнай федэрацыяй шашак, праходзяць па 100-клетачных шашках. Першая гульня скончылася ўнiчыю. У гульнi ў адказ нашы шашысткi абыгралi сваiх апанентаў з вынiкам 5:3. У паўфiнале беларускi сустрэнуцца з камандай Украiны. У жаночых спаборнiцтвах удзельнiчалi 11 камандаў, шэсць найлепшых выйшлi ў плэй-оф.

У першым туры беларускi перамаглi каманду Нiдэрландаў. Другi раўнд прапусцiлi праз няцотную колькасць удзельнiкаў, трэцi раўнд з камандай Украiны скончыўся ўнiчыю. У чацвёртым туры беларускi перамаглi сапернiц з Латвii. У пятым прайгралi камандзе Расii. Але ў шостым абыгралi прадстаўнiц Iзраiля i потым прайгралi апанентам з Манголii. У восьмым i дзявятым раўндзе беларускi перамаглi каманды Кiтая i Сурынама адпаведна. Паспяхова склалiся 10-ы i 11-ы раўнды, беларускi абыгралi Эстонiю i Бразiлiю.

4. Скончыўся Кубак Беларусi па хакеi на траве сярод жаночых камандаў. Пераможцамi спаборнiцтваў сталi спартсменкi хакейнага клуба «Мiнск». На другiм месцы — гродзенскi клуб «Рытм», на трэцiм — «Тэкстыльшчык БарДУ» з Баранавiч. Клуб «Мiнск» заваяваў золата чэмпiянату Беларусi сярод мужчынскiх камандаў. Сталiчная каманда перамагла брэсцкi «Будаўнiк» з вынiкам 5:0. Трэцяе месца заняў клуб «Гомель».

5. Хакей вернецца на «Мiнск-арэну» ўжо ў вераснi. 3 верасня «Дынама-Мiнск» сыграе першы матч новага сезона. «Зубры» сустрэнуцца з фiнскiм «Ёкерытам» на «Мiнск-Арэне». Матч на беларускiм лёдзе пройдзе ў рамках адной з сямi сустрэч. Ён адбудзецца на наступны дзень пасля розыгрышу Кубка адкрыцця. За гэты трафей будуць змагацца 2 верасня маскоўскi ЦСКА i казанскi «АК Барс».

Валерыя СЦЯЦКО

Загаловак у газеце: Вяртанне тэнiса i залаты дубль «Мiнска»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».