Вы тут

Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў абмеркавалі па тэлефоне развіццё сітуацыі ў Беларусі


У панядзелак адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, паведамляе БЕЛТА.


Уладзімір Макей праінфармаваў расійскага калегу аб выніках мінулай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі. Сяргей Лаўроў у сваю чаргу папрасіў перадаць яго віншаванні з перамогай дзеючаму кіраўніку беларускай дзяржавы.

“Бакі абмяняліся думкамі пра бягучае развіццё сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку ў кантэксце ўмяшальніцтва знешніх сіл ва ўнутрыпалітычныя працэсы , – адзначылі ў МЗС. – Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў таксама абмеркавалі пытанні, звязаныя з асобнымі прадстаўнікаі расійскіх СМІ, якія працуюць у Беларусі па-за легальным полем без адпаведнай акрэдытацыі”.

Бакі дамовіліся і далей ўзаемадзейнічаць па лініі знешнепалітычных ведамстваў і замежных устаноў, у тым ліку для аператыўнага вырашэння ўзнікаючых пытанняў практычнага характару.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?