Вы тут

У аэрапорце ў Гродне запушчаны радыёлакатар


Фiксаваць небяспечныя з'явы i папярэджваць пра iх будзе радыёлакатар, якi днямi запушчаны ў аэрапорце ў Гродне

Праект — частка сеткi метэаралагiчных радыёлакатараў на тэрыторыi Беларусi, якая дазволiць стварыць адзiнае радыёлакацыйнае поле i павялiчыць дакладнасць штармавых прагнозаў, гарантаваць большую бяспеку палётаў грамадзянскай авiяцыi.


Доплераўскi метэаралагiчны радыёлакатар устаноўлены ў аэрапорце Гродна за 18 кiламетраў ад горада i ўяўляе сабой металiчную вежу вышынёй 31,5 метра. Наверсе знаходзяцца круглы модуль i антэна. Кантэйнер мае засцерагальнае зазямленне. Кошт аб'екта даволi высокi — 4,7 мiльёна рублёў, з iх большая частка — затраты на абсталяванне.

Як адзначыў намеснiк старшынi Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiр Дзяшко, надвор'е заўсёды цiкавiць аграрыяў, дарожнiкаў, будаўнiкоў i наогул, усiх жыхароў. З уводам радыёлакатара прагнозы павiнны палепшыцца i стаць больш дакладнымi.

Радыёлакатар дапаможа аператыўна адсочваць i прагназаваць змены надвор'я. З'явiцца магчымасць у рэжыме рэальнага часу атрымліваць iнфармацыю аб месцазнаходжаннi i перасоўваннi вялiкiх воблачных утварэнняў, а таксама ўзнiкненнi зон iнтэнсiўных ападкаў. Можна дакладна фiксаваць зоны небяспечных з'яў, у тым лiку навальнiц, граду, урагану, i сачыць за iх развiццём.

Падчас адкрыцця аб'екта мiнiстр прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Беларусi Андрэй Худык падкрэслiў, што аб'ект доўгачаканы, бо працяглы час метэапрагнозы знаходзiлiся на даволi нiзкiм узроўнi, i гэта выклiкала справядлiвыя нараканнi як з боку ўлад, так i з боку грамадскасцi.

— Доўгiя гады служба Белгiдрамета не задавальняла нашых грамадзян i выклiкала крытыку з боку кiраўнiка дзяржавы. Яго даручэнне якраз i датычылася мадэрнiзацыi службы — ад навучання кадраў да стварэння сеткi сучасных аб'ектаў для назiранняў за надвор'ем, — падкрэслiў Андрэй Худык.

Так была распрацавана дарожная карта мерапрыемстваў на 2018-2020 гады па павышэннi якасцi прагнозаў надвор'я. У адпаведнасцi з ёй, прадугледжаны ўвод у эксплуатацыю метэаралагiчных радыёлакатараў у аэрапортах Вiцебска, Гродна i Брэста. Дарэчы, у Брэсце адпаведны аб'ект мяркуецца ўвесцi ў строй да канца года.

У дарожнай карце запланаваны пуск яшчэ сямi метэаралагiчных станцый, якiя будуць уведзены ў эксплуатацыю ў кастрычнiку гэтага года. Колькасць такiх аб'ектаў з кожным годам павялiчваецца: калi ў 2017-м iх у краiне было 38, прычым толькi палова аўтаматычныя, то да канца 2020-га гэтая лiчба дасягне 70, i ўсе станцыi будуць працаваць у аўтаматычным рэжыме. Толькi за мiнулы год аўтаматычныя метэаралагiчныя станцыi ўведзены ў 15 гарадах, а таксама шэсць дадатковых у Мiнску.

Таксама вядзецца мадэрнiзацыя сетак i абнаўляецца камп'ютарная тэхнiка. Завершана мадэрнiзацыя праграмна-апаратных комплексаў авiяцыйных метэаралагiчных станцый у пяцi абласных цэнтрах краiны. Яны прызначаны для апрацоўкi i перадачы метэаралагiчнай iнфармацыi, праз авiяцыйную станцыю з аэрапорта Гродна ў Белгiдрамет па лiнii сувязi.

Што датычыцца падрыхтоўкi спецыялiстаў Белгiдрамета, то яны павышаюць сваю квалiфiкацыю на базе вучэбных цэнтраў Сусветнай метэаралагiчнай арганiзацыi, удзельнiцай якой з'яўляецца i Беларусь. Акрамя таго, наша краiна — адзiн з бакоў рамачнай Канвенцыi ААН па змяненнi клiмату, удзельнiца Кiёцкага пратакола i падпiсант Парыжскай дамовы. Таму Беларусь не можа заставацца ўбаку ад сусветнай глабальнай акцыi, мэта якой — не дапусцiць у гэтым стагоддзi павышэння тэмпературы паветра на планеце больш чым на два градусы Цэльсiя.

Маргарыта УШКЕВIЧ

Фота Мікалая ЛАПІНА

Загаловак у газеце: I навальнiца, i град, i шквал...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».