Вы тут

Антыцыклон «Эмiль» верне прахалоду


Мiнулыя выхадныя выдалiся дастаткова цёплыя. Слупок тэрмометра дасягаў адзнак у 24—30 градусаў. Агульную карцiну псавалi хiба што навальнiчныя дажджы, якiя ў некаторых раёнах былi дастаткова моцныя.

На гэтым жа тыднi спякота адступiць і пахаладанне пачнецца ўжо сёння. Падрабязней пра сiнаптычную абстаноўку паведамiлi ў Рэспублiканскiм цэнтры па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.

У аўторак праз Беларусь будзе перамяшчацца малаактыўны атмасферны фронт. Дзякуючы гэтаму тэмпература панiзiцца ўдзень да адзнак у 19—28 цяпла. Невялiкiя дажджы пройдуць толькi месцамi, ды i тое па поўднi.

А вось у сераду набярэ моц чарговы антыцыклон. Яму далi iмя «Эмiль». Сфармiраваны ён у халаднаватым паветры. Таму, прынамсi да выхадных, надвор'е не будзе адрознiвацца разнастайнасцю. Уначы чакаецца ад 7 да 14 цяпла, прычым 13-га жнiўня будзе ўсяго ад 5 да 10 са знакам «плюс». Затое ўдзень — ад 16 градусаў на паўночным усходзе да 24—25 на паўднёвым захадзе. Ападкаў не прагназуецца.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.