Вы тут

МУС пракаментавала падзеі ў Беларусі, якія адбыліся 10 жніўня


У выніук проціпраўных дзеянняў учора пацярпеў 21 супрацоўнік органаў унутраных спраў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеграм-канал афіцыйнага прадстаўніка МУС Вольгі Чамаданавай.


“Напярэдадні 10 жніўня разнастайныя інтэрнэт-рэсурсы размясцілі заклікі сабрацца ў гэты дзень у цэнтральнай частцы наслееных пунктаў краіны для ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах. Міністэрствам унутраных спраў у межах кампетэнцыі прыняты неабходныя захады па ахове правапарадку і захаванні грамадскай бяспекі. У ноч з 10 на 11 жніўня адзначаны ачаговыя зборы грамадзян у шэрагу гарадоў, найбольш масавыя – у Брэсце, Мінску, Магілёве і Наваполацку”, – падкрэсліла Вольга Чамаданава.

Зафіксаваны факты адкрытага процістаяння органам правапарадку, шматлікія напады на супрацоўнікаў міліцыі і пашкоджанні транспартных сродкаў. “У выніку проціпраўных дзеянняў пацярпеў 21 супрацоўнік органаў унутраных спраў і вайсковец унутраных войскаў, пяць з іх шпіталізаваны”, – адзначыла Вольга Чамаданава.

У Мінску групы грамадзян падчас перасоўвання запускалі дымавыя шашкі і бутэлькі з запальнай сумессю. “На дарогах сталіцы некаторыя кіроўцы транспартных сродкаў наўмысна стапарылі рух, без прычыны робячы прыпынкі і выкарыстоўваючы гукавы сігнал. Адзначаліся выпадкі блакавання дарожнага руху спецыяльна збудаванымі перашкодамі”, – адзначыла Вольга Чамаданава.

У Мінску і Наваполацку супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў актыўна выкарыстоўвалі спецсродкі для спынення проціпраўных дзеянняў. Усяго па краіне затрыманы звыш за дзве тысячы чалавек, у тым ліку за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Зараз ажыццяўляецца прававая ацэнка іншых проціпраўных дзеянняў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.