Вы тут

У Расіі зарэгістравалі вакцыну ад каранавіруса


Першая ў свеце вакцына ад каранавіруса зарэгістравана ў Расіі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сёння на нарадзе з членамі расійскага ўраду, паведамляе БЕЛТА.


Уладзімір Пуцін выказаў спадзяванне, што Расія наладзіць масавы выпуск вакцыны ад каранавіруса ў бліжэйшы час. Пры гэтым ён падкрэсліў, што вакцынацыя павінна быць выключна дабравольнай.

Як паведаміў міністр аховы здароўя РФ Міхаіл Мурашка, выпрабаванні вакцыны паказалі высокую эфектыўнасць і бяспеку прэпарата. “Ва ўсіх дабравольцаў выпрацаваліся высокія цітры антыцел да COVID-19, – сказаў ён. – Пры гэтым ні ў каго не адзначана сур’ёзных ускладненняў імунізацыі”.

На нарадзе Уладзімір Пуцін таксама паведаміў, што адна з яго дачок зрабіла прышчэпку расійскай вакцыны ад каранавіруса. 

Уладзімір Пуцін зазначыў, што ў многіх людзей, якія зрабілі прышчэпку ад каранавіруса, няма ніякіх знешніх праяў, у тым ліку тэмпературы: “Усё праходзіць так, як быццам нічога і не рабілі”.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.