У Гродне выратавалі мужчыну, які ледзь не патануў пры спробе пераплыць возера. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на вадзе.
Інцыдэнт адбыўся 8 жніўня на Юілейным возеры ў Гродне. 54-гадовы мужчына пасля спажывання спіртнога вырашыў пераплыць вадаём. На адлегласці каля 150 метраў ад берага ён знясілеў. Яму дапамаглі ратаўнікі.
“Пры падобных абставінах 8 жніўня ў Ашмянах быў выратаваны мясцовы жыхар. Ён таксама вырашыў пакупацца ў нецвярозым выглядзе і не разлічыў свае сілы”, – адзначылі ў ТРВАД.
З пачатку года ў Гродзенскай вобласці выратавалі 24 чалавек. На вадзе загінулі 30 чалавек.
Ратаўнікі на вадзе працягваюць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».