Вы тут

Міністэрства аховы здароўя: Усім пацярпелым у час вулічных акцый меддапамога аказана ў поўным аб'ёме


Усім пацярпелым у час вулічных акцый меддапамога аказана ў поўным аб'ёме, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Пацэеў, перадае БЕЛТА.


"У апошнія два дні пасля несанкцыянаваных вулічных акцый у арганізацыі аховы здароўя: бальніцы, на станцыю хуткай медыцынскай дапамогі звярнуліся грамадзяне з рознымі траўмамі. У асноўным гэта траўмы мяккіх тканін, канечнасцей, але былі і пацыенты з траўмамі грудной клеткі, чэрапна-мазгавымі, з траўмамі жывата. Траўмы па большай частцы адносяцца да лёгкай ступені цяжкасці. На жаль, адзін чалавек загінуў. Пацярпелы памёр да агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі. Шэрагу пацыентаў спатрэбілася аператыўнае ўмяшанне. Цяпер іх стан стабілізаваны", - сказаў Аляксандр Пацэеў.

Паводле яго слоў, цяпер у арганізацыях аховы здароўя на лячэнні знаходзяцца крыху больш за 200 чалавек. "Ім аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога ў поўным аб'ёме", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Аляксандр Пацэеў таксама расказаў аб стане мужчыны, які, паводле слоў відавочцаў, упаў пад аўтазак. "На самай справе, там не было пападання пад машыну. Проста чалавек упаў з яе. Цяпер ён знаходзіцца ў адным са стацыянараў горада. Яго стан стабілізаваны. Пагрозы жыццю няма", - дадаў ён.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».