Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па актуальных пытаннях


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па актуальных пытаннях, паведамляе БЕЛТА.


«Як і дамаўляліся мы з вамі да выбараў, што праз некалькі дзён пасля электаральнай кампаніі збярэмся і абмяркуем актуальныя пытанні функцыянавання нашай дзяржавы. Зразумела з сітуацыі, што найважнейшымі задачамі, якія цяпер стаяць перад органамі ўлады, і ў прыватнасці Саветам бяспекі (можа, і перш за ўсё), з’яўляецца забеспячэнне бяспекі нашых грамадзян, абарона канстытуцыйнага ладу і забеспячэнне нармальнага функцыянавання дзяржаўных органаў кіравання», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што асновай і падмуркам усяго і найважнейшым пытаннем, як і раней, з’яўляецца функцыянаванне эканомікі. «Таму ўраду неабходна прыняць усе неабходныя дадатковыя меры, калі гэта трэба, для функцыянавання эканомікі», — даручыў Прэзідэнт.

«Усе, хто хочуць працаваць, хто імкнецца працаваць, павінны мець працу і, адпаведна, заработную плату. Усе, хто сёння не працуе, павінны быць вывучаны, і ім павінна быць прапанавана праца, — падкрэсліў беларускі лідар. — Аснова ўсіх гэтых так званых пратэстуючых — людзі з крымінальным мінулым і сёння беспрацоўныя. Няма працы, значыць, «гуляй дзядзька па вуліцах і праспектах». Таму я па-добраму прашу і папярэджваю ўсіх: ўладкавацца (трэба. — Заўвага БЕЛТА) на працу тым, хто не працуе».

«І хачу папярэдзіць некаторых нашых, мякка кажучы, грамадзян, якія абуржуазіліся: не дай Бог хтосьці камусьці будзе выдаваць ліпавыя даведкі аб працаўладкаванні. Усё павінна быць сумленна і прыстойна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў праваахоўным органам і дзяржаўных структураў забяспечыць выкананне дадзеных указанняў.

На нарадзе таксама абмяркоўваліся пытанні ідэалогіі, кадравай палітыкі і працы СМІ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.