Вы тут

«Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі брат падняў руку на брата»


Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да суайчыннікаў у сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй.


«Адбыліся сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі сілавых структур. У выніку актыўнага супрацьстаяння ўжо, на жаль, пралілася першая кроў і ёсць пацярпелыя з абодвух бакоў. Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі брат падняў руку на брата, — апублікаваў словы Тадэвуша Кандрусевіча партал catholic.by. — Чаму мы, народ з больш як тысячагадовай гісторыяй хрысціянства, сёння як быццам забыліся пра любоў да бліжняга і ўласцівую нам з даўніх часоў талерантнасць у адносінах да іншадумцаў?»

Арцыбіскуп назваў час «лёсавызначальным момантам нашай гісторыі» і прызваў усе бакі канфлікту спыніць гвалт. «Няхай вашыя рукі, створаныя для мірнай працы і братэрскага прывітання, не падымаюць ні зброі, ані камення. Няхай замест аргументу сілы запануе заснаваная на дыялогу ў праўдзе і ўзаемнай любові сіла аргументу», — сказаў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Ён прапанаваў, як заведзена з даўніх часоў, вырашаць складаныя пытанні агульным сходам і неадкладна склікаць адмысловы круглы стол, каб за ім, а не на барыкадах, вырашаць далейшы лёс краіны.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.