Вы тут

Афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава: Пытанні працы журналістаў узятыя на асабісты кантроль міністра ўнутраных спраў


«Сёння ў інтэрнэт-прасторы актыўна мусіруецца тэма затрыманняў журналістаў, – паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале. - У чарговы раз звяртаем увагу, што ў пераважнай большасці выпадкаў такіх дастаўленых адпускаюць без складання адміністрацыйнага пратакола. Мы разумеем, што гэтыя людзі таксама займаюцца сваёй прафесійнай дзейнасцю!


Пытанні працы прадстаўнікоў беларускіх СМІ, а таксама журналістаў замежных медыя, акрэдытаваных пры Міністэрстве замежных спраў, на несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах ўзятыя на асабісты кантроль Міністра ўнутраных спраў.

«Мая прынцыповая пазіцыя — журналістаў не чапаць! Акрамя выпадкаў, дзе яны становяцца паміж парушальнікамі і сіламі правапарадку», — такую ​​ўстаноўку сваім падначаленым даў сёння Юрый Караеў на працоўнай нарадзе.

«Карыстаючыся выпадкам, кіраўнік МУС яшчэ раз звяртаецца да журналістаў не рызыкаваць сабой на незаконных вулічных акцыях, дзе ідуць жорсткія сутыкненні»,  адзначыла Вольга Чамаданава.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.