Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын. А ва ўмовах пандэмii цiкавасць да таго, што адбываецца ў Паднябеснай, павялiчылася ў шмат разоў. Часам нават губляешся ў навiнавым патоку з Кiтая. I па многiх пытаннях заўсёды цягне пачуць пункт гледжання самiх жыхароў КНР. Аб пандэмii COVID-19 мы гутарым з вядомым i ў Беларусi экспертам, дырэктарам Цэнтра даследавання Беларусi, намеснiкам дырэктара Даследчага iнстытута культурнай камунiкацыi пры Другiм Пекiнскiм дзяржаўным унiверсiтэце замежных моў, доктарам фiлалагiчных навук спадарыняй Чжан ХУЭЙЦIНЬ. Як палiтолаг i культуролаг яна шмат робiць для ўмацавання беларуска-кiтайскiх сувязяў. I не толькi ў гуманiтарнай сферы. Спадарыня Чжан Хуэйцінь ласкава пагадзiлася адказаць на пытаннi, якiя датычацца перш за ўсё той работы, якая праводзiлася па барацьбе з каранавiрусам у сталiцы Кiтайскай Народнай Рэспублiкi.
— Спадарыня Чжан Хуэйцiнь, вы перш за ўсё добра ведаеце тое, што адбывалася ў Пекiне, паколькi ўвесь час знаходзiлiся дома...
— Калi ў студзенi гэтага года з'явiлася эпiдэмiя COVID-19, можна сказаць, што Пекiн, дзякуючы найвышэйшаму рэжыму рэагавання на надзвычайную сiтуацыю i жорсткiм мерам прафiлактыкi ў цэлым, усё ж такi абышла маштабная першая хваля эпiдэмii. Мяркуйце самi. Ужо 30 красавiка ўзровень рэагавання на НС у Пекiне панiзiлi да 2-га ўзроўню, а 6 чэрвеня — да 3-га. Гэта азначае, што жыццё сталiцы нармалiзуецца. Але мiнула толькi пяць дзён — i ўжо ўсё змянiлася, гэта значыць 10 чэрвеня ў кiтайскай сталiцы зноў уводзяць рэжым НС з-за новага выпадку iнфiкавання. У той дзень спадар Тан звярнуўся ў бальнiцу з-за высокай тэмпературы. Аналiз на наяўнасць COVID-19 паказаў станоўчы вынiк, што выклiкала хваляванне лiтаральна ва ўсiх, таму што да гэтага Пекiн 56 дзён жыў без новых выпадкаў iнфiкавання. Ужо было дазволена здымаць маскi ў адкрытых месцах. I вось з вялiкiм напружаннем усе назiраюць за тым, што адбываецца ў Пекiне. Узровень пагрозы быў павышаны з 3-га да 2-га ўзроўню. Гэта азначае, што Пекiн зноў адправiўся на каранцiн: навучальныя заняткi праходзяць дыстанцыйна, адменены масавыя мерапрыемствы i ўведзена жорсткае патрабаванне да сацыяльнага дыстанцыявання.
— Ужо з'явiўся досвед, практыкi барацьбы з першай хваляй эпiдэмii ў цэлым па краiне...
— Так, але ўсё-ткi падкрэслю асобна высокi ўзровень работы Пекiнскага мунiцыпальнага кiравання... Кiтайская сталiца прыпынiла НС за месяц з лiшнiм. Гэта пры такiм велiзарным насельнiцтве
6 лiпеня ў нас ужо не было новых выпадкаў iнфiкавання. А 20 лiпеня ўзровень пагрозы зноў знiжаны з 2-га да 3-га ўзроўню. Цяпер жыццё ў 20-мiльённым горадзе вярнулася ў нармальнае рэчышча.
— I ўсё ж, як Пекiн змог за вельмi кароткi тэрмiн атрымаць перамогу над каранавiрусам?
— Перш за ўсё — дакладная i падрабязная эпiдэмiчная праверка, хуткае i своечасовае рэа-
гаванне на эпiдэмiю дазволiлi спынiць маштабнае заражэнне.
Нагадаю, што Пекiн стаў новым эпiцэнтрам каранавiруса ў Кiтаi пасля таго, як 10 чэрвеня ў аднаго жыхара была выяўлена каранавiрусная iнфекцыя i высветлiлася, што гэты пацыент нiкуды не выязджаў, акрамя аптовага рынку «Сiньфадзi». I гэты рынак адразу стаў месцам увагi спецыялiстаў. Потым на ім было выяўлена яшчэ некалькi кластараў iнфекцыi. Ранiцай 12 чэрвеня спецыялiсты мелі вынiкi выбарачнай праверкi на наяўнасць на рынку каранавiруснай iнфекцыi. На аснове навуковай праверкi было высветлена, што эпiцэнтрам з'яўляецца аптовая частка рынка. На iм адразу ўвялi першы найвышэйшы ўзровень рэагавання ў сувязi з пагрозай распаўсюджвання каранавiруса.
Кiраўнiк прэс-службы ўрада Пекiна Сюй Хэцзянь тады адразу заявiў: «Рызыка распаўсюджвання гэтай успышкi вельмi высокая. Мы працягнем прымаць рашучыя меры для абароны насельнiцтва i прыводзiм у павышаную гатоўнасць усе падраздзяленнi». Аптовы рынак быў закрыты. Усе, хто за апошнiя дзесяць дзён меў стасункi з гэтым рынкам, павiнны прайсцi тэсцiраванне амплiфiкацыi нуклеiнавай кiслаты. Зноў сталi патрабаваць ва ўсiх грамадскiх месцах код здароўя i татальнае вымярэнне тэмпературы. Скарацiлася колькасць маршрутаў мiжгародняга транспарту. Мегаполiс абаранялi i з паветра — мiжнародныя рэйсы прызямлялiся ў суседнiх гарадах, дзе пасажыры праходзiлi двухтыднёвы каранцiн. Каб не дапусцiць прадуктовай блакады з-за закрыцця аптовага рынку, суседнiя правiнцыi забяспечвалi сталiцу. Жыццё ў Пекiне, як кажуць, было ўведзена ў «ваенны рэжым».
— Цi была панiка?
— Я б казала не пра панiку, а пра тое, што ў людзей, зразумела, з'явiлася велiзарнае жаданне ўсё ведаць... Кiраўнiцтва горада разумела, што «iнфармацыйны голад» варта апярэдзiць... Таму на iнфармацыйнай рабоце зрабiлi асаблiвы акцэнт... 160 прэс-канферэнцый i адкрытая iнфармацыя падказалi жыхарам, як трэба паводзiць сябе, i фактычна дапамагалi пазбегнуць панiкi.
Каб своечасова давесцi да жыхароў сталiцы меры, якiя прымалiся ўрадам, i не выклiкаць у iх панiку, улады трымалi цесны кантакт са СМI. Так, з 24 студзеня да 23 лiпеня ў Пекiне былi праведзены 160 прэс-канферэнцый. Жыхароў апавяшчаюць пра сiтуацыю ў сталiцы. Iнфармацыя таксама распаўсюджваецца праз сацыяльныя сеткi. Яны сёння з'яўляюцца ледзь цi не галоўнымi медыйнымi пуцеправодамi ў адносiнах улад i грамадства. Урад нiколi не хаваў i не спрабаваў хаваць тое, што адбываецца. На прэс-канферэнцыях падрабязна распавядалi аб прынятых мерах прафiлактыкi i стане эпiдэмii, аб працэсе заражэння пацыентаў, каб папярэдзiць жыхароў аб небяспецы падобных учынкаў.
— Якiя абмежаваннi сталi ў перыяд другой хвалi пандэмii ў Пекiне галоўнымi?
— Пры з'яўленнi другой успышкi ў Пекiне зноў быў уведзены шэраг абмежаванняў: пры ўваходзе i выхадзе з метро, а таксама з жылых комплексаў вымяралi тэмпературу, былi прыпыненыя заняткi для вучняў пачатковых i сярэднiх школ. Былi зачынены некаторыя грамадскiя месцы, у тым лiку кiнатэатры i караоке-бары. Але жыхары сталiцы не адчувалi нiякай панiкi. Яны прыслухалiся да рэкамендацый улад: пры цесным кантакце на адлегласцi менш за адзiн метр i ў месцах масавага збору людзей усе зноў надзелi маскi i наогул пастаралiся менш выходзiць з дому. Групы людзей, блiзкiя знаёмыя, сябры перасталi абедаць разам, спынiлi вечарынкi. Перасталi збiрацца разам, калi ў гэтым няма неабходнасцi. Бо ўсе разумеюць, што гэтыя меры скіраваныя на ахову чалавека ад каранавiруса.
— Пагадзiцеся, вопыт Пекiна патрабуе пашырэння ва ўсiм свеце... Якiя ўрокi можна вынесцi з практыкi, што склалася?
— Прынятыя меры прафiлактыкi i механiзмы стрымлiвання эпiдэмii адлюстравалi здольнасцi мунiцыпальнага кiравання Пекiнскага ўрада. COVID-19 для ўсяго свету з'яўляецца новым вiрусам, якi чакае далейшага даследавання. Што рабiць, каб стрымлiванне эпiдэмii ў вялiзным горадзе ў найменшай ступенi ўплывала на жыццё насельнiцтва? Вопыт Пекiна ў гэтым узорны. Па-першае, хуткае рэагаванне на другую ўспышку ў Пекiне адлюстроўвае здольнасцi мунiцыпальнага кiравання ўрада пры надзвычайнай сiтуацыi. Улады заўсёды знаходзяцца ў стадыi найвышэйшай гатоўнасцi да новай успышкi эпiдэмii, нi ў якiм разе не аслабiлi пiльнасць нават сёння.
Па-другое, меры прафiлактыкi i механiзмы стрымлiвання эпiдэмii былi заснаваныя на вынiках навуковых даследаванняў. Пасля з'яўлення iнфармацыi аб новай успышцы многiя вырашылi, што ўзровень НС зноў павысiцца на тэрыторыi ўсяго горада. Аднак улады гэтым разам не спяшалiся i пайшлi iншым шляхам. Хуткая эпiдэмiялагiчная праверка дала магчымасць ужо за 22 гадзiны вызначыць дакладныя месцы заражэння. Мiж iншым, з дапамогай вялiкай колькасцi даных былi выяўлены патэнцыйныя выпадкi заражэння. У вынiку ўзровень эпiдэмiялагiчнай небяспекi быў павышаны, i адпаведныя меры рэа-
гавання прынялi толькi ў раёнах, дзе выявiлi выпадкi заражэння, а не ва ўсiм Пекiне, як гэта рабiлася ў студзенi.
Па-трэцяе, было праведзена шырокамаштабнае тэсцiраванне. Да 3 лiпеня больш за дзесяць мiльёнаў жыхароў прайшлi бясплатнае тэсцiраванне амплiфiкацыi нуклеiнавай кiслаты, што дапамагло не толькi хутка знайсцi заражаных пацыентаў, але i дазволiла не паддацца панiцы ў гэтую надзвычайную сiтуацыю. Па-чацвёртае, адкрытая iнфармацыя з прэс-канферэнцый дае жыхарам даведацца пра ход эпiдэмii, што адыгрывае важную ролю ў разуменнi прынятых мер каранцiну. Па-пятае, гарачая тэлефонная лiнiя зблiзiла адносiны памiж кiруючымi органамi i жыхарамi горада. Людзi тэлефанавалi па любых праблемах i цяжкасцях, любых жыццёвых абставiнах, звязаных з эпiдэмiяй.
Толькi з 15 да 21 чэрвеня было 70 400 званкоў, а з 22 да 28 чэрвеня колькасць званкоў павялiчылася да 101 161 раза. I амаль на ўсе пытаннi былi атрыманы адказы, што таксама забяспечыла стабiльнае жыццё ў сталiцы. Па-шостае, узаемадзеянне мунiцыпальнага ўрада, кадравых работнiкаў жылых раёнаў i простых жыхароў з'яўляецца адным з галоўных фактараў у перамозе над каранавiрусам. За гэты час больш за сто тысяч кадравых работнiкаў днём i ноччу працавалi ў жылых раёнах. Менавiта яны дапамагалi правесцi эпiдэмiялагiчную праверку ва ўсiх жыхароў i даведалiся стан кожнага. А жыхары сталiцы захоўвалi дысцыплiну. Іх разуменне, безумоўнае выкананне рэкамендацый урада садзейнiчалi хуткаму спыненню заражэння каранавiрусам.
Прынятыя меры прафiлактыкi i механiзмы стрымлiвання эпiдэмii ў Пекiне сталi вынiковымi. Цяпер жыццё ў Пекiне працягваецца ў нармальным рэжыме. Урад прыняў шэраг iстотных мер i для аднаўлення эканомiкi. Пекiн справiўся з новай успышкай каранавiруса i назапасiў сур'ёзны вопыт у барацьбе з COVID-19.
Гутарыў Кiрыл Ладуцька
«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».
«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».
Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.