Вы тут

Дапамогу ад Чырвонага Крыжа да пачатку навучальнага года атрымаюць каля 1 тыс. школьнікаў Гомельскай вобласці


Каля 1 тыс.школьнікаў Гомельскай вобласці атрымаюць дапамогу ад Чырвонага Крыжа да пачатку навучальнага года, паведаміла БелТА член Савета Рэспублікі, старшыня абласной арганізацыі БТЧК Ала Смаляк.


Сенатар нагадала, што па 1 верасня Беларускі Чырвоны Крыж праводзіць дабрачынную кампанію «Збярэм дзяцей у школу». «Такое мерапрыемства праходзіць штогод, і кожны раз да яго далучаюцца сотні неабыякавых людзей. Папярэдне ў гэтым годзе мэтавую дапамогу ад Чырвонага Крыжа атрымаюць каля 1 тыс. вучняў Гомельскай вобласці. Школьныя наборы будуць сфарміраваны для дзяцей з сем’яў, якім патрэбна дапамога», — адзначыла Ала Смаляк.

Падтрымаць дабрачынную кампанію можа кожны, звярнуў увагу начальнік арганізацыйна-кадравага аддзелу абласной арганізацыі Арцём Карпенка. «Усяго ў рэгіёне пройдзе звыш 60 мерапрыемстваў па зборы ахвяраванняў. Напрыклад, сёння толькі ў абласным цэнтры пункту добрых спраў будуць працаваць на рынках «Давыдаўскі», «Бакунінскі», «Чарнігаўскі», «Прудкоўскі», «Прывакзальны», ва ўнівермагу «Гомель». Да таго ж школьныя прыналежнасці можна прынесці ў любую раённую арганізацыю БТЧК», — падкрэсліў ён.

Падчас акцыі арганізатары прапануюць на дошцы пажаданняў напісаць пажаданні першакласнікам. «Плюс на кожнай пляцоўцы будуць прапанаваны розныя актыўнасці, міні-святы для дарыльшчыкаў», — дадаў Арцём Карпенка.

Прэв’ю: childpages.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.