Вы тут

У Японіі за тыдзень ад спёкі памерлі 10 чалавек


Па меншай меры 10 чалавек памерлі, яшчэ 6,6 тыс. трапілі ў бальніцы з цеплавымі ўдарамі ў Японіі за перыяд з 3 па 9 жніўня. Пра гэта паведаміла Галоўнае пажарнае ўпраўленне Японіі, якое выконвае функцыі МНС і хуткай дапамогі, піша ТАСС.


Працяглая шпіталізацыя спатрэбілася ў 180 выпадках, якія былі прызнаныя цяжкімі. Яшчэ 2,4 тыс. чалавек паступілі ў медыцынскія ўстановы ў стане сярэдняй цяжкасці.

Больш за палову ўсіх пацярпелых — людзі сталага ўзросту старэйшыя за 65 гадоў. Яны з меркаванняў эканоміі могуць не ўключаць дома кандыцыянер ці падоўгу працаваць у садзе. Улады Японіі папярэджваюць аб неабходнасці старанна сачыць за самаадчуваннем ў гарачыя дні і піць пабольш вадкасці.

Бягучы тыдзень стала самай гарачай ў Японіі гэтым летам. У шэрагу раёнаў слупок тэрмометра падымаўся на працягу дня вышэй за 38 градусаў, а ў цэнтральнай прэфектуры Гума 11 жніўня днём паветра прагрэлася да 40,1 градуса.

Перыяд найбольш гарачага надвор’я ў Японіі прыпадае на ліпень-жнівень, аднак ужо другі год запар у ліпені было больш пахмурных і дажджлівых дзён. У мінулым годзе па ўсёй краіне ад спёкі загінулі 126 чалавек, больш за 70 тыс. пацярпелі.

Прэв’ю: versiya.info

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.