28 верасня, панядзелак

Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


«Сацыялка» ў фокусе ўвагі

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч 10 жніўня выказаўся журналісту часопіса «Беларуская думка» наконт асаблівасцяў сёлетняй электаральнай кампаніі, перспектыў развіцця сацыяльнай сферы з улікам тэзісаў, агучаных падчас Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Віктар Лісковіч таксама адказаў на пытанні, якія датычацца работы з моладдзю, фарміравання ў яе патрыятызму і адказнай грамадзянскай пазіцыі. Інтэрв'ю апублікуюць у чарговым нумары выдання.

У гэты ж дзень старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці сустрэўся з намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандрам Румакам. Грунтоўная размова прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады была прысвечана пытанням сацыяльнай абароны ўразлівых катэгорый насельніцтва, забеспячэння належнага функцыянавання інтэрнатных устаноў у перыяд пандэміі, работы са зваротамі грамадзян. На думку Віктара Лісковіча, сацыяльная абарона насельніцтва заўсёды будзе знаходзіцца ў фокусе ўвагі дзяржавы.

Даць магчымасць працаваць

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец у аўторак прыняла ўдзел у пасяджэнні адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы.

Выступаючы па пытанні аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» ў Маскоўскім раёне горада Мінска, парламентарый адзначыла, што работа па забеспячэнні занятасці павінна праводзіцца на ўсіх узроўнях (рэспубліканскім, абласным, раённым, гарадскім) і насіць планамерны характар, — перадае прэс-служба Савета Рэспублікі. «Адна з асноўных задач дзяржавы — даць людзям магчымасць працаваць і сваёй працай забяспечваць свой дастатак», — сказала Таццяна Рунец прысутным на сустрэчы.

Сенатар звярнула ўвагу кіраўніцтва раёна на важнасць аказання кансультацыйнай, метадычнай і прававой дапамогі грамадзянам, не занятым у эканоміцы, для іх працаўладкавання.

Прэв’ю: sovrep.gov.by

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.