Вы тут

Караеў папрасіў прабачэння за траўмы выпадковых людзей на вулічных акцыях


Міністр унутраных спраў Юрый Караеў у эфіры тэлеканала АНТ папрасіў прабачэння за траўмы выпадковых людзей на вулічных акцыях пратэсту.


«Пры любой масавай сутычцы, пры спыненні групавых ці масавых парушэнняў грамадскага парадку атрымліваецца так, што ўздзейнічаюць на тых, хто адмыслова на гэта ішоў, і на тых, хто апынуўся побач, не сышоў своечасова, не здолеў адскочыць. Вось за гэтых людзей, тых, каму дасталася, я як камандзір хачу ўзяць на сябе адказнасць і папрасіць прабачэння чыста па-чалавечы перад гэтымі людзьмі», - сказаў Юрый Караеў.

Адказваючы на ​​пытанне, ці могуць выпадковыя людзі стаць закладнікамі гэтай сітуацыі, міністр адзначыў, што так на самай справе і адбываецца. Пры гэтым ён лічыць, што ёсць сапраўды мірныя людзі, якія трапілі «пад раздачу», а ёсць тыя, хто маскіруецца пад мірнае насельніцтва.

Па словах Юрыя Караева, затрыманых мірных людзей павінны адпускаць як мага хутчэй, і гэта ўжо робіцца. «Я ўвогуле не крыважэрны чалавек і не хачу ніякага гвалту. Усё ж нашы грамадзяне. Ва ўсіх сем’і, дзеці», — сказаў Юрый Караеў.

«Я заўсёды супраць любога гвалту над журналістамі»

«Я заўсёды супраць любога гвалту над журналістамі. Я таксама за тое, каб цывілізавана ўсе асвятлялася. Малайцы, адважна асвятляеце з самага эпіцэнтру падзеі. Для вас, вядома ж, вельмі важна як мага больш поўна, аб’ектыўна знутры ацаніць інфармацыю. Але гэта не азначае , што трэба залезці паміж двума бакамі і падстаўляцца», - сказаў Юрый Караеў.

«Будзьце, калі ласка, не такімі легкадумнымі. Велізарная просьба не лезці ў самае пекла», — папрасіў міністр.

Пры гэтым ён адзначыў, што калі ў супрацоўніка праваахоўных органаў ляціць петарда, штосьці вострае, камень, брук і ён ужывае дзеянні ў адказ, то ён думае ў першую чаргу не пра тое, як яму не закрануць чалавека з камерай.

Юрый Караеў заявіў, што ён распарадзіўся адпускаць затрыманых журналістаў у першую чаргу.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.