Вы тут

У Беларусі стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя «У школу з Добрым сэрцам»


Валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» арганізуюць збор канцылярскіх і спартыўных прыладаў да новага навучальнага года для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, паведамілі ў Цэнтральным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.


Гэты праект Саюза моладзі скіраваны на аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі дзiцячым iнтэрнатным установам, сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і якія маюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года. У цэнтры ўвагі валанцёраў апынуцца сацыяльна-педагагічныя прытулкі, карэкцыйна-развіваючыя цэнтры, шматдзетныя і няпоўныя сем’і. Акцыя працягнецца да 15 верасня. Усяго па краіне плануецца правесці больш за 250 мерапрыемстваў. Акрамя ўстанаўлення скрыняў для збору канцылярскіх тавараў і спартыўнага інвентара ў гандлёвых цэнтрах, на школьных кірмашах, запланавана наведванне з гульнявымі, забаўляльнымі і адукацыйнымі праграмамі сацыяльных устаноў рэспублікі.

Прыняць удзел у акцыі зможа кожны ахвотны. Любую пакупку можна будзе пакінуць у скарбонцы «Добрага сэрца». Падарункі для школьнікаў можна будзе таксама прынесці ў тэрытарыяльныя і раённыя камітэты Саюза моладзі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта БРСМ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.