Спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ «Эшалон-2020» пройдзе з 17 па 20 жніўня на тэрыторыі Астраханскай вобласці (Расія) на палігоне Капусцін Яр, паведамілі БЕЛТА ў аб’яднаным прэс-цэнтры вучэння.
«Будуць адпрацоўвацца пытанні арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ў інтарэсах Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ у час сумеснай аперацыі па лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту ў Каўказскім рэгіёне калектыўнай бяспекі», — адзначылі ў прэс-цэнтры.
Вучэнне пройдзе пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага войскамі Паўднёвай ваеннай акругі па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні генерал-лейтэнанта Віктара Воранава. У ім плануецца ўдзел воінскіх кантынгентаў дзяржаў — членаў арганізацыі і аператыўнай групы Аб’яднанага штаба АДКБ.
Прэв’ю: БЕЛТА
Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.
Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.
Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.