Вы тут

Аляксандр Лукашэнка пра забастоўкі: Калі мы спынімся, мы ніколі не раскруцім сваю вытворчасць


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю вакол спробаў арганізацыі забастовак. Паводле яго слоў, гэта можа вельмі негатыўна адбіцца на будучай працы прадпрыемстваў. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па працы будгаліны.


«Я пакуль жывы і не за мяжой, як тут некаторыя нашы паважаныя «свядомыя» раскручваюць: «Прэзідэнт пакінуў краіну і знаходзіцца за мяжой», — пачаў ён сустрэчу ў Палацы Незалежнасці.

«Зараз пытаюцца расхістаць працоўныя калектывы, вы, напэўна, гэта добра ведаеце, добра адчуваеце. Працоўныя калектывы — гэта аснова нашай краіны. Вы маю пазіцыю ведалі і ведаеце, калі ў часы пандэміі я практычна забараніў звальняць людзей, выкідваючы іх на вуліцу. Цяжка, складана — але і зараз няпроста. Малайчыны будаўнікі, у іх прасцей сітуацыя, яны ўсе занятыя справай, але тым не менш спрабуюць і будаўнікоў там хіснуць. Наша пазіцыя адназначная: мы ў цяжкія часы пандэміі нікога не нахілялі, не прымушалі. І тут таксама мы нікога не павінны трымаць. Калі людзі хочуць працаваць — калі ласка. Вось праца, прыходзьце, працуйце. Калі чалавек не хоча працаваць, мы ж яго на аркане не зацягнем», — адзначыў кіраўнік краіны.

У прыклад ён прывёў прадпрыемства «Беларуськалій». Па яго словах, нават двухдзённая забастоўка прывядзе да таго, што галоўныя сусветныя канкурэнты ў гэтай сферы з Расіі і Канады «перахрысцяцца і хуценька на рынак паставяць тое, што яны хочуць паставіць».

«Што да МТЗ, МАЗ і гэтак далей — богам просім: вы сёння не вырабіце дзесяць трактараў, не паставіце іх на рынак — заўтра немцы прыедуць з амерыканцамі, прывязуць сваю тэхніку, расіяне таксама перахрысцяцца. Толькі трэба разумець, што эканоміка сёння ў свеце толькі-толькі пачынае ажываць (яна ў пандэмію была спынена) і ўсе змагаюцца за гэтыя рынкі, каб уцюхаць нейкі трактар і іншае. Калі мы спынімся, мы ніколі не раскруцім сваю вытворчасць. Нас яшчэ ў гэту багну і падшурхнуць», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Лідар краіны даручыў растлумачыць гэта працоўным і згадаў прыклад аднаго з буйных заводаў, аб якім яму далажылі.

«Дваццаць чалавек вырашылі выказаць сваё меркаванне, кінулі працу — пайшлі. Загадчык вытворчасці кажа: «Добра, ідзіце, хлопцы. У мяне людзей хапае, уся гэта зарплата — вось гэтых людзей». Павярнуліся, назад пайшлі на працу. Людзям трэба сказаць, што гэта адзіны шанец у іх выратаваць прадпрыемства (а гэта карміцелька). Ратуючы прадпрыемства, будзеш карміць сваю сем’ю», — растлумачыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што любы чалавек можа «пахадзіць па вуліцах», што і робяць тысячы.

«Можна далучыцца, але там грошай калі і дадуць, то два дні. Там некаторым прыплачваюць — мы іх ведаем і паказваем іх. Ну на два дні дадуць — а потым што? Таму з такой пазіцыі трэба падыходзіць да людзей. У тым ліку і ў будаўнічай галіне, таму што будаўнікі — гэта прасунуты народ, баявіты народ, але ім трэба расплюшчваць вочы, што будзе потым», — сказаў Прэзідэнт.

Па яго словах, сферу будаўніцтва дзяржава выцягнула з заняпаду, з’явіліся заказы, аб’ём работ, прырост вытворчасці.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».