ЦВК зацвердзіў вынікі прэзідэнцкіх выбараў. За дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 80,1% выбаршчыкаў. Такія дадзеныя размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама.
За Святлану Ціханоўскую прагаласавалі 10,12% выбаршчыкаў, Ганну Канапацкую - 1,68%, Андрэя Дзмітрыева - 1,21%, Сяргея Чэрачня - 1,14%, супраць усіх - 4,59%.
Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, - 5.818 955. Яўка ў цэлым па краіне складае 84,28%.
Сёння адбылося пасяджэнне ЦВК, рашэннем камісіі зацверджаны вынікі выбараў. Прэзідэнтам Беларусі абраны Аляксандр Лукашэнка.
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.