Вы тут

Пачуйце нашы галасы!


Пачуйце нашы галасы!

Балючыя падзеі гэтага тыдня па кроплі выціскалі кроў з сэрца кожнага беларуса. І “М”ы, супрацоўнікі часопіса “Маладосць”, наўпрост не маем маральнага права маўчаць у змрочныя гадзіны грамадзянскага супрацьстаяння.

Ніхто з нас нават уявіць не мог, што жахі, з якімі мы сутыкаемся на старонках самых драматычных твораў айчыннай літаратуры, калісьці лінуцца кіпучым патокам на вуліцы беларускіх гарадоў. 

“М”ы выказваем шчырыя спачуванні ўсім пацярпелым, іх родным і блізкім. Ваш страх – наш. Ваш боль – наш. Вашы слёзы – нашы. І краіна ў нас адна на ўсіх. 

Калектыў рэдакцыі заклікае спыніць гвалт у адносінах да тых, хто мірна адстойвае сваё права на свабоду выбару, права на вольнае выказванне думак, права самастойна здзяйсняць памылкі і на іх вучыцца - права на будучыню.

Беларусы ўжо дарослая нацыя, а з узростам прыходзіць адказнасць і ўменне слухаць і чуць адзін аднаго.  Пачуйце нашы галасы!

З надзеяй на лепшае
рэдакцыя часопіса
Маладосць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?