Вы тут

Навіны спорту


Турнiры серыi Гран-пры па фiгурным катаннi пройдуць згодна з раскладам

Мiжнародны саюз канькабежцаў (ISU) зацвердзiў расклад серыi Гран-пры па фiгурным катаннi на сезон 2020/2021. Такое рашэнне прынялi на анлайн-пасяджэннi савета арганiзацыi.

Плануецца, што першы этап серыi пройдзе з 23 да 25 кастрычнiка ў Лас-Вегасе (ЗША). Астатнiя этапы спаборнiцтваў прымуць Канада, Кiтай, Францыя, Японiя i Расiя. Для кожнай з краiн-арганiзатараў этап Гран-пры стане нацыянальным чэмпiянатам па фiгурным катаннi. Мiжнародны саюз канькабежцаў падкрэслiвае, што забеспячэнне здароўя спартсменаў, трэнераў i суддзяў — прыярытэтнае пытанне пры правядзеннi спаборнiцтваў.

Фiнал серыi Гран-пры, якi павiнен быў прайсцi ў снежнi ў Кiтаi, можа быць перанесены на пачатак 2021 года. Да гэтага, у лiпенi, Мiжнародны саюз канькабежцаў паведамiў аб адмене серыi юнiёрскага Гран-пры ў сезоне 2020/2021.


У 2022 годзе Мiнск прыме чэмпiянат свету па спартыўнай хадзе

Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя (World Athletics) назвала дакладныя даты правядзення чэмпiянату свету па спартыўнай хадзе — 22-23 красавiка 2022 года.

Турнiр павiнен быў прайсцi ў Мiнску 2-3 мая 2020 года. Але пасля кансультацыi з Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкi, World Athletics вырашыла перанесцi спаборнiцтвы з-за пандэмii каранавiруса. Права прыняць сусветны форум па спартыўнай хадзе Беларусь атрымала на пасяджэннi Савета World Athletics у Манака.


Мiжнародныя спаборнiцтвы па барацьбе пакуль не будуць аднаўляцца

Мiжнародная федэрацыя барацьбы на анлайн-пасяджэннi адмянiла свае папярэднiя рашэннi аб аднаўленнi спаборнiцтваў у вераснi.

Было вырашана не праводзiць чэмпiянат Еўропы сярод юнакоў, якi павiнен быў прайсцi 5—11 кастрычнiка ў Польшчы, i кантынентальны форум сярод юнiёраў, запланаваны на 19—25 кастрычнiка ў Паўночнай Македонii. Пакуль не прынятыя рашэннi аб чэмпiянатах свету сярод дарослых, юнакоў i юнiёраў. Да гэтага пытання Мiжнародная федэрацыя барацьбы вернецца ў вераснi.


Мiнск прыме квалiфiкацыйныя матчы па гандболе

У 2020 годзе ў палацы спорту «Уручча» пройдуць квалiфiкацыi на чэмпiянат Еўропы — 2022 i чэмпiянат свету — 2021.

Мiнiстэрства спорту i турызму дало афiцыйны дазвол на правядзенне двух адборачных матчаў мужчынскага чэмпiянату Еўропы — 2022. Нацыянальная мужчынская каманда Беларусi сустрэнецца з сапернiкамi з Украiны ў сталiчным палацы спорту «Уручча». Гульнi пройдуць 5 i 7 лiстапада 2020 года.

Беларуская федэрацыя гандболу скарыстаецца першачарговым правам арганiзацыi квалiфiкацыйнага турнiру жаночага чэмпiянату свету — 2021 у групе 5. Спаборнiцтвы пройдуць у Мiнску 4—6 снежня ў палацы спорту «Уручча». Беларуская жаночая зборная сустрэнецца з камандамi Фарэрскiх астравоў i Швейцарыi.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: krasnodar-gid.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».