Вы тут

Прэзідэнт Беларусі правёў нараду з членамі Савета бяспекі


Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да становішча ў сталіцы краіны.


«Я не скажу, што катастрофа нейкая ці занадта перанапружана сітуацыя, але праблем хапае і пытанняў хапае, якія неабходна вырашаць. Мы сёння ўжо абсалютна дакладна бачым, што адбываецца, бачым дзеючых асоб. Як мы і казалі, завадатарамі гэтага ўсяго і арганізатарамі з’яўляюцца людзі з-за межаў. У першых радках, як мы і шмат разоў казалі, ідуць людзі з крымінальным мінулым — прытым ладным крымінальным мінулым. Ну і нашы — дзе дзеці, дзе не зусім ужо дзеці... І з гэтым натоўпам мы сёння маем справу», — канстатаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не можа прад’явіць каму б то ні было прэтэнзій, таму што ўсе бачаць, як развіваецца сітуацыя. Але папрасіў адказных асоб улічваць абмежаванні.

«Калі ўжо чалавек упаў і ляжыць — яго не трэба збіваць. Гэта значыць, павінен быць пэўны тормаз. Справа ў тым, я як чалавек ваенны разумею: калі ты ў казарме побач усё жыццё, можна сказаць, ваеннае, спіш (той жа АМАПавец 20-гадовы, чыёсьці дзіця), побач мы жывём ужо другі год, і калі подла, не па-мужчынску заязджаюць са спіны і б’юць гэтых хлопцаў, міліцыянераў, хлопец напалам пераламіўся, пазваночнік зламаны — ён на ўсё жыццё інвалід... Скажыце, а як маці гэтага дзіцяці?» — задаў рытарычнае пытанне кіраўнік краіны.

Сінякі — блага, пагадзіўся ён, але яны пройдуць, а чалавека з пашкоджаным пазваночнікам ужо на ногі не паставіш.

«А пераламаных колькі ног, канечнасцяў? Амаль пад сотню чалавек пацярпелі. Што, АМАПаўцам гэта трэба ці міліцыі? Ды яны трэніраваліся спакойна, у гэтай казарме жылі. Але яны выйшлі, каб абараніць іх — а яны іх у спіну. З нажамі, з заточкамі, на ДАІ. Гэта ж спецыяльна. Мы ж з вамі разуеем, хто гэта робіць», — абураны Аляксандр Лукашэнка.

Ён працягнуў, што чарговы раз звяртаецца да бацькоў і просіць паглядзець, дзе іх дзеці.

«Я разумею, што некаторыя бацькі ва ўзросце 16–17 гадоў часам не кіруюць ужо сваімі дзецьмі, асабліва хлопчыкамі. Дык вы звярніцеся да нас. Мы дапаможам, пагаворым, зоймем гэтых дзяцей. Чаму даходзіць да шаленства, а потым пачынаем разграбаць гэтыя пытанні?» — задаўся пытаннем Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуўся да людзей і папрасіў не выходзіць на вуліцы, бо іх выкарыстоўваюць як «гарматнае мяса».

«Сёння ўжо панаехалі сюды з Польшчы, Галандыі, Украіны, Расіі — з «Адкрытай Расіі», Навальнага і гэтак далей. Ужо агрэсія пачалася супраць краіны. Скажыце, а як ваеннаму чалавеку дзейнічаць, мне, што рабіць у гэтай сітуацыі? Вы хочаце, каб я сядзеў і чакаў, пакуль перавернуць уверх Мінск? Так мы потым не стабілізуем абстаноўку. Таму трэба спыніцца, узяць галаву ў рукі, супакоіцца і даць нам навесці парадак, разабрацца з тымі, хто прыехаў сюды», — сказаў Прэзідэнт.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».