Вы тут

Малы i сярэднi бiзнес — лакаматыў эканомiкi. Што перашкаджае яго руху?


Старшыня Мiнскага аблвыканкама Аляксандр Турчын сустрэўся з прадстаўнiкамi бiзнес-супольнасцi Мiнскай вобласцi.


Губернатар канстатаваў, што летась унёсак малога i сярэдняга бiзнесу ў валавы рэгiянальны прадукт Мiншчыны склаў 36 %, а сёлета доля падатковых паступленняў дасягнула 40 %. Ён нагадаў, што пастаўлена задача ў будучай пяцiгодцы павысiць заработную плату. Менавiта ад яе ўзроўню залежыць дабрабыт грамадзян. Але для гэтага неабходна стварыць канкурэнтныя ўмовы. Разам з тым без эфектыўнай работы ўсiх галiн эканомiкi павысiць заробкi жыхароў Мiншчыны немагчыма. Таму Аляксандр Турчын заклiкаў удзельнiкаў сустрэчы, а гэта кiраўнiкi i заснавальнiкi суб'ектаў гаспадарання, агучыць тыя праблемы, што iх хвалююць, абмеркаваць шляхi iх вырашэння для таго, каб ведаць, як i куды рухацца. Ён пацiкавiўся, якая дапамога, падтрымка неабходная прадпрымальнiкам з боку аблвыканкама, урада, дзяржавы.

Частка паўнамоцтваў — Саветам дэпутатаў

— Мы як прадстаўнiкi транспартнай сферы першыя сутыкнулiся з праблемамi, звязанымi з пандэмiяй каранавiруса, — падзялiўся з прысутнымi заснавальнiк таварыства з абмежаванай адказнасцю «Iнтэртрансаўта» з Дзяржынскага раёна Андрэй Смоляр. — Закрылiся гранiцы з галоўнымi транзiтнымi краiнамi — Польшчай, Расiяй, скарацiўся аб'ём грузаперавозак. Але ў любым крызiсе самае галоўнае — не паддавацца панiцы. Мы сабралi калектыў, растлумачылi сiтуацыю ў свеце, на прадпрыемстве i пайшлi на такiя меры, як знiжэнне заработнай платы i сабекошту тэхнiкi на 15-20 працэнтаў. Мы абзванiлi сваiх партнёраў i атрымалi доўгатэрмiновыя кантракты. Дзякуючы гэтым дзеянням удалося пазбегнуць скарачэння работнiкаў i спынення дзейнасцi прадпрыемства. А  ўжо з першага лiпеня мы вярнулi даходы на ранейшы ўзровень.

Андрэй Антонавiч лiчыць, што для бiзнесу вельмi важнае такое пытанне, як купля або доўгатэрмiновая арэнда вытворчых будынкаў, памяшканняў. Не можа адчуваць сябе спакойна i плённа працаваць прадпрымальнiк, якi атрымаў нерухомасць у арэнду на непрацяглы час. «Мы хацелi набыць участак у 1,5 гектара, на якiм раней месцiлася прадпрыемства. Ды гэта была абласная ўласнасць, за якую нам выставiлi цану 300—500 тысяч долараў. Асфальт на гэтай тэрыторыi прыйшоў у непрыгоднасць, будынкi практычна развалiлiся. Iх прасцей было знесцi, чым рамантаваць. А гэта яшчэ 100—200 тысяч долараў дадаткова», — расказаў Андрэй Смоляр. Кiраўнiк выказаў прапанову, што ў такiх сiтуацыях трэба даваць шырэйшыя паўнамоцтвы мясцовым уладам, каб яны маглi самастойна прымаць рашэннi па пэўных пытаннях.

— Мы аддалi частку паўнамоцтваў Мiнскаму абласному Савету дэпутатаў. Гэтыя пытаннi — прэрагатыва раённых Саветаў дэпутатаў, якiя практычна распараджаюцца сваёй уласнасцю. Калi яны прынялi рашэнне (а дэпутаты прагаласавалi за яго), каб аддаць зямлю, нявыкарыстаную маёмасць бясплатна або за адну базавую велiчыню, то гэта не павiнна падвяргацца сумненню, — канстатаваў губернатар. — Гэта датычыцца не толькi абласной, але i рэспублiканскай уласнасцi. На месцах лепш ведаюць прадпрымальнiкаў, iх магчымасцi. Калi год-другi мы не прымаем рашэнне па нейкiм пытаннi, у iнвестара знiкае жаданне займацца тым цi iншым бiзнесам.

Аляксандр Турчын прывёў прыклад з Любанскага раёна. Прадпрымальнiк давёў да ладу пусты будынак сталоўкi i адкрыў там кавярню. Але не захаваў фармальнасцi — замест заяўленых 20 новых рабочых месцаў стварыў 18. Дэпутаты вырашылi прадоўжыць яму тэрмiны выканання. Але абласны камiтэт дзяржкантролю абавязаў яго ўсё вярнуць раёну, бо не былi выкананы ўмовы дагавора. «Я напiсаў лiст Леанiду Анфiмаву (былы старшыня Дзяржкантролю), дзе паведамiў, што ёсць рашэнне раённага Савета дэпутатаў, якое ён падтрымаў», — адзначыў Аляксандр Турчын.

Са стратнымi прадпрыемствамi развiтвацца

Заснавальнiк таварыства з абмежаванай адказнасцю «АмантысМед» з Лагойскага раёна Уладзiмiр Адамовiч па сваiм раёне бачыць, што прыватныя прадпрыемствы працуюць эфектыўней, чым дзяржаўныя. На яго думку, у дзяржаўных для гэтага недастаткова стымулу. Прыватная ўласнасць больш прадукцыйная, прагрэсiўная.

— Для мяне галоўнае пытанне — эфектыўнасць прадпрыемства: не важна, якой яно формы ўласнасцi, — рэзюмаваў губернатар. — «Беларуськалiй», БелАЗ павiнны заставацца ў дзяржаўнай уласнасцi. Я не разумею, для чаго iх прадаваць, з якой мэтай? Каб потым канкурэнты iх прыкрылi? Што датычыцца сярэднiх i малых дзяржаўных прадпрыемстваў, якiя стратна працуюць на працягу шэрагу гадоў, то з iмi трэба спакойна развiтвацца. I Мiнская вобласць — прыклад таго, як многiя суб'екты гаспадарання сталi прыватнымi i эфектыўнымi.

Стымулы для кiраўнiкоў гаспадарак

Удзельнiкi сустрэчы закранулi i тэму заработнай платы кiраўнiкоў сельгасарганiзацый. На iх думку, патрэбны матэрыяльныя стымулы, каб тыя мелi матывацыю i iнтарэс вывесцi гаспадаркi на вышэйшы ўзровень развiцця.

Бясспрэчна, без кiраўнiка нiчога немагчыма зрабiць, пагадзiўся з прысутнымi Аляксандр Турчын. Цяпер зарплата кiраўнiку даецца адпаведна каэфiцыенту суадносiн сярэдняй заработнай платы на прадпрыемстве. Чым яна вышэйшая, тым большы будзе каэфiцыент. Затым можна ўвесцi сiстэму бонусаў у залежнасцi ад прыбытку. Пасля гэтага на чарзе — удзел у акцыянерным капiтале. Напрыклад, можна выдзелiць 25 % акцый.

Знiзiць працэнтныя стаўкi па крэдытах

Праблему высокiх крэдытных ставак закрануў дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Завод металаканструкцый «Эталон» Барысаўскага раёна Сяргей Кот. Ён нагадаў, што павялiчыць заробкi магчыма за кошт павышэння прадукцыйнасцi працы. А для гэтага прадпрыемствам неабходны новыя сучасныя тэхналогii, абсталяванне. Ды набыць яго практычна немагчыма з прычыны высокiх крэдытных працэнтных ставак. У беларускiх рублях яны складаюць пад 14 %, у валюце да 6 %.

Акрамя таго, банкi выдзяляюць крэдыты для будаўнiцтва новых памяшканняў пад залог, якi дасягае двух мiльёнаў долараў. Дзе iх узяць?

Сяргей Кот прапанаваў выдзяляць крэдытныя рэсурсы пад залог iснуючых плошчаў i нерухомасцi. Банкi маглi б выдаваць крэдыты для ўзвядзення новых памяшканняў са стаўкай да 1 %. У гэтым выпадку прадпрыемствы змогуць iх хутка вярнуць.

— Выгадней будавацца за валютныя крэдыты, бо беларускi рубель трэба канвертаваць на бiржы, што цягне за сабой не зусiм добрыя наступствы. Што датычыцца крэдытавання пад будаўнiцтва памяшканняў, у найблiжэйшы час будзем абмяркоўваць гэтае пытанне з прэм'ер-мiнiстрам або Прэзiдэнтам, — запэўнiў Аляксандр Турчын.

Агучылi ўдзельнiкi сустрэчы i шмат iншых праблем. Яны будуць вывучаны, прааналiзаваны, сiстэматызаваны для прыняцця адпаведных рашэнняў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».