Вы тут

Агульная мэта — мiр i згода. Падзеі ў краiне абмеркавалi парламентарыi, праваахоўнiкi i журналiсты


У парламенце прайшла сустрэча дэпутатаў пяцi пастаянных камiсiй, прадстаўнiкоў Беларускага Хельсiнкскага камiтэта, Мiжнароднай федэрацыi правоў чалавека, Беларускага саюза журналiстаў i Беларускай асацыяцыi журналiстаў. Яны абмеркавалi сiтуацыю, якая складваецца ў Беларусi, i магчымыя шляхi яе вырашэння.


Старшыня Пастаяннай камiсii па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i СМI Палаты прадстаўнiкоў Генадзь Давыдзька ў пачатку сустрэчы падкрэслiў, што яна не нясе пратакольнага характару.

«Гэта проста сустрэча зацiкаўленых людзей, якiя любяць сваю Радзiму, хочуць, каб у нас былi мiр i згода ў грамадстве», — сказаў дэпутат.

«У нас вельмi шмат iнфармацыi, у кожнага свой пункт гледжання. Але мы, я так думаю, аб'яднаны ў гэты момант на гэтай сустрэчы адной iдэяй: каб у нас быў мiр. Мы павiнны шчыра пагаварыць i, самае галоўнае, прапанаваць шляхi, што рабiць», — падкрэслiў парламентарый.

«Нас аб'ядноўвае жаданне нармалiзаваць сiтуацыю, каб у будучыню мы пайшлi незалежнай i суверэннай краiнай», — адзначыў Генадзь Давыдзька.

Старшыня Беларускага Хельсiнкскага камiтэта Алег Гулак выклаў дэпутатам, якiм бачыцца становiшча спраў праваабарончым арганiзацыям. Ён падзякаваў за магчымасць абмеркаваць сiтуацыю i пашкадаваў, што «такiх магчымасцяў, на жаль, было мала раней».

«Зараз вельмi шмат проблем з тым, што сiстэмнае комплекснае ўспрыманне карцiны ў многiх рознае. Праз гэта робяцца розныя высновы», — канстатаваў Алег Гулак.

Адказваючы на пытаннi журналiстаў, старшыня Беларускага Хельсiнкскага камiтэта падкрэслiў, што зараз вельмi важна стварыць умовы для дыялогу. У лiку першых крокаў, якiя трэба зрабiць, ён назваў абавязковае вызваленне ўсiх затрыманых.

«Людзi павiнны бачыць, што вызваляюць iх дзяцей, родных», — сказаў Алег Гулак.

«Мой галоўны заклiк — усiм быць мiрнымi, каб усё заставалася ў мiрных рамках, не звяртацца да гвалту», — рэзюмаваў ён.

Паводле БелТА

Прэв’ю: mgpu.ru

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.

Грамадства

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...