Вы тут

Толькі ў адной бальніцы хуткай меддапамогі знаходзяцца каля 30 пацярпелых падчас масавых акцый


Толькі ў Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі зараз знаходзяцца на лячэнні каля 30 чалавек, якія пацярпелі ў апошнія дні падчас масавых акцый. А шпіталізавалі такіх пацыентаў яшчэ і ў іншыя сталічныя клінікі, паведамілі «Мінск-Навінам» медыкі.


Урачы, якія пажадалі застацца невядомымі, кажуць, што хлопцы ляжаць з такімі цяжкімі калецтвамі і траўмамі, што без слёз глядзець на іх нельга. Медыкі абураныя і лічаць праяву такой жорсткасці ў адносінах да людзей злачынствам супраць усяго чалавецтва. Без тэрміну даўнасці.

Медперсанал клінікі робіць усё, каб выратаваць і вылечыць рабят. Пацыентам таксама аказваецца псіхалагічная дапамога. У прыёмным пакоі бальніцы разгорнутыя сталы, куды валанцёры і неабыякавыя мінчукі прывозяць прадукты, якія лёгка пераварваюцца арганізмам, сродкі гігіены, прысмакі, бутыляваную ваду.

У мінулую суботу ў траўмапункт БСМП звярнуліся каля 150 чалавек за медыцынскім аглядам. Усе яны здымалі траўмы, якія нанеслі ім сілавікі.

Сёння ў БХМД прыязджаў мітрапаліт Павел. Ён пагутарыў з медперсаналам і пацярпелымі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.