Вы тут

Шахцёры «Беларуськалія» кажуць, што спынілі працу шахт


Каля 4-га рудаўпраўлення «Беларуськалія» шматлюдна, супрацоўнікі збіраюць подпісы, каб афіцыйна аб'явіць страйк. Паводле інфармацыі аднаго з членаў страйкаму, усе руднікі спынілі працу, паведамляе партал tut.by.


Да прысутных выйшаў прадстаўнік кіраўніцтва, просіць не разыходзіцца і зайсці ўнутр — абмеркаваць бязбольнае спыненне прадпрыемства, каб потым без праблем запусціць назад.

У пятніцу супрацоўнікі «Беларуськалія» паведамілі: калі не будуць выкананыя іх патрабаванні, яны ў панядзелак раніцай спыняюць працу. Яны настойваюць на новых выбарах, вызваленні ўсіх палітвязняў і адстаўцы тых, хто дапусціў гвалт у краіне. Сёння яны заявілі, што спыняюць вытворчасць.

З раніцы ў панядзелак кіраўніцтва заклікала супрацоўнікаў напісаць свае патрабаванні, але вытворчасць не спыняць.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.