Вы тут

Спякота адступае


Апошнія два дні выдаліся сапраўды гарачыя. На большай частцы тэрыторыі Беларусі слупкі тэрмометраў перавысілі адзнаку 25 градусаў цяпла, а ў панядзелак падабраліся да трыццаці градусаў. І па-ранейшаму няма дажджоў... З аднаго боку, гэта дае магчымасць сабраць ураджай як мага хутчэй, але з іншага, узрастае пажарная небяспека ў экасістэмах. У некаторых раёнах з пачатку месяца не пралілося ніводнай кроплі.


Чаго ж чакаць ад сінаптычнай абстаноўкі на гэтым тыдні? Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Надвор'е пачне змяняцца ўжо сёння. Да нас з раёна Карпат будзе павольна, але няўхільна перамяшчацца франтальны падзел. Днём у многіх раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца ўсходні і паўднёва-ўсходні, слабы. Але пры навальніцах ён узмоцніцца. Будзе камфортна — ад 21 да 27 градусаў цяпла, а ў Магілёўскай, Гомельскай і месцамі па Брэсцкай вобласці, куды франтальны падзел не дабярэцца, паветра прагрэецца яшчэ больш: да 30 градусаў.

Доўгачаканыя навальнічныя дажджы рознай працягласці і моцы прыйдуць да нас у сераду. Вецер — няўстойлівы, але падчас навальніц ён стане парывістым. Холаду, аднак, не чакаецца: уначы будзе ад 12 да 18 цяпла, удзень — плюс 19—25. На поўдні пры гэтым усё яшчэ будзе трымацца тэмпература да 29 градусаў вышэй за нуль.

Франтальны падзел пакіне тэрыторыю Беларусі ў чацвер. Таму дажджоў прыкметна паменее, а вось тэмпературная «вілка» стане больш адчувальнай. Уначы пахаладае да плюс 10—16, затое ўдзень слупкі тэрмометраў прыбавяць да адзнак у 21—26 градусаў. Ападкі захаваюцца толькі на паўднёвым усходзе, месцамі прагрымяць навальніцы. Там жа чакаецца да +29.

Па папярэдніх прагнозах, канец тыдня пройдзе без дажджоў — на нас пашырыць уплыў чарговы антыцыклон.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв’ю: imag.one

Загаловак у газеце: Спякота адступае

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.