Вы тут

На сувязі крызісныя псіхолагі


У прадстаўніцтве Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі намерваюцца сфакусіравацца на рабоце, якая здольная дапамагчы ўсім: і бацькам, і дзецям, пацярпелым у час пратэстных акцый. Зараз яны ўдасканальваюць сістэму гэтых паслуг і збіраюцца стварыць сістэму, якая дазволіць аб'яднаць крызісных псіхолагаў, дапамога якіх цяпер патрэбная як ніколі.


— Спецыялісты, якія пабывалі каля месцаў часовага ўтрымання грамадзян, кажуць, што шмат псіхолагаў і валанцёраў ужо гатовыя аказаць дапамогу і намагаюцца гэта рабіць. Аднак патрэбны ўдзел прафесіяналаў, бо людзі, якія пацярпелі, перажылі моцны шок, — акрэсліў Дзмітрый ШЫЛІН, старшы каардынатар па пытаннях аховы дзяцінства Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі. — Каб гаварыць з імі, патрэбны тыя, хто ведае крызісную псіхалогію, а такіх спецыялістаў у краіне, на жаль, няшмат, і іх патэнцыял трэба зараз аб'яднаць.

Нагадаем, што юрыдычную дапамогу бацькам і дзецям прадстаўніцтва ЮНІСЭФ разам са спецыялістамі Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў пачало аказваць праз чат-бот у Telegram @kіds_lawyer_bot яшчэ з 22 ліпеня. Па серадах з 16.00 да 18.00 можна абмеркаваць пытанні грамадзянскага і сямейнага права. Штодня людзям дапамагаюць  разабрацца з акалічнасцямі крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Калі дзіцяці і яго бацькам патрэбна юрыдычная дапамога, тэрміновая кансультацыя або неабходна даведацца, дзе знайсці найбліжэйшага адваката, можна таксама звяртацца па бясплатную кансультацыю да Telegram-бота, параіў каардынатар дзіцячага фонду ЮНІСЭФ:

— Людзі, якія сталі сведкамі гвалту, могуць адчуваць цяжкія перажыванні: разгубленасць, неразуменне, дэзарыентацыю, боль, страх, бяссілле. З наступствамі псіхалагічнай траўмы цяжка справіцца нават даросламу, але асабліва ад гэтага пакутуюць дзеці, у якіх менш жыццёвага вопыту і ведаў. Каб разам дапамагчы малым, мы падрыхтавалі кароткія чэк-лісты пра тое, як дапамагаць дзецям розных узростаў. Іх можна знайсці па спасылцы.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».