Вы тут

У БДУ і БДУІР падвялі вынікі залічэння на платную форму навучання


Так, сярэдні конкурс па БДУ на дзённую платную форму склаў 1,2 чалавека на месца (у 2019 годзе — 1,4). На першы курс залічаны 1856 абітурыентаў. Сярод іх 1841 на поўны тэрмін навучання і 15 — на скарочаны.


Сярод залічаных 189 скончылі з адзнакай сярэднюю школу або сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, што складае 9,7 % ад агульнай колькасці залічаных (у 2019 годзе адпаведна 180 і 9,3%). Выпускнікі ліцэяў і гімназій складаюць 45,6 % ад агульнай колькасці (у 2019 годзе 46,6 %). Абітурыенты, залічаныя па агульным конкурсе па выніках ЦТ, якія маюць больш за 300 балаў, складаюць 43 % (у 2019 годзе — 44,7 %).

Па хадайніцтве спартыўных федэрацый і саюзаў у адпаведнасці з п.33 Правілаў прыёму на платную форму залічаны дадаткова 39 абітурыентаў

Самыя высокія прахадныя балы на прыродазнаўчых спецыяльнасцях былі зафіксаваныя на «хіміі лекавых злучэнняў» — 315 (у 2019 годзе — 323), «інфарматыцы» — 313 (у 2019 годзе — 307), «камп’ютарнай матэматыцы і сістэмным аналізе» — 306 (у 2019 годзе — 283), «камп’ютарнай бяспецы» — 304 (у 2019 годзе — 274), «прыкладной інфарматыцы» — 301 (у 2019 годзе — 281) і «біяхіміі» — 296 (у 2019 годзе — 287).

Сярод сацыяльна-эканамічных і гуманітарных самыя высокія балы склаліся на наступных спецыяльнасцях: «міжнароднае права» — 333 (у 2019 годзе — 307), «міжнародныя адносіны» — 324 (у 2019 годзе — 325), «лінгвакраіназнаўства» — 312 (у 2019 годзе — 291), «сусветная эканоміка» — 300 (у 2019 годзе — 294), «правазнаўства» — 296 (у 2019 годзе — 310), «інфармацыя і камунікацыя» — 301 (у 2019 годзе — 305).

На завочную платную форму залічаны 680 абітурыентаў. Сярэдні конкурс склаў 1,3 чалавека на месца. Сярод залічаных 463 чалавекі паступілі на поўны тэрмін навучання і 217 — на скарочаны.

Па хадайніцтве спартыўных федэрацый і саюзаў у адпаведнасці з п.33 Правілаў прыёму на платную форму залічаны дадаткова 4 абітурыента.

Самыя высокія прахадныя балы склаліся на «правазнаўстве» — 257 (у 2019 годзе — 257) «матэматыцы і інфармацыйных тэхналогіях — 269 (у 2019 годзе — 227).

На завочную платную форму для атрымання другой вышэйшай адукацыі (скарочаны тэрмін навучання) залічаны 132 абітурыента.

На вячэрнюю форму навучання для атрымання другой вышэйшай адукацыі (скарочаны тэрмін) залічана 30 абітурыентаў на спецыяльнасць «бізнес-адміністрыраванне». Прыём на дадзеную форму вядзецца ў БДУ другі год запар.

У Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлетронікі на дзённую платную форму атрымання адукацыі залічылі 1248 студэнтаў (на тэхніка-тэхналагічным профілі будуць вучыцца 1025 чалавек і 223 — на эканамічным).

Максімальны прахадны бал — 310 — склаўся на спецыяльнасці «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» (факультэт камп’ютарных сістэм і сетак). На эканамічным профілі таксама парог высокі: 297 балаў на «электронным маркетынгу» (інжынерна-эканамічны факультэт) і 253 балы на «эканоміцы электроннага бізнесу» (інжынерна-эканамічны факультэт). Мінімальны бал (128) склаўся на спецыяльнасці «інфакамунікацыйныя сістэмы (стандартызацыя, сертыфікацыя і кантроль параметраў)» на факультэце інфакамунікацый.

На завочнай форме атрымання адукацыi за кошт уласных сродкаў будуць вучыцца 60 студэнтаў. На дыстанцыйную платную форму залічылі 150 чалавек.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: vk.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».