Вы тут

​Чарговае пасяджэнне Савета па прамысловай палітыцы Еўразійскага эканамічнага саюза пройдзе ўвосень


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі па выніках сустрэчы члена Калегіі (міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артака Камаляна і міністра прамысловасці і гандлю Расіі Дзяніса Мантурава.


Бакі абмеркавалі рэалізацыю міждзяржаўных праграм і праектаў у ЕАЭС, стварэнне сучаснай лічбавай і інавацыйнай прамысловай інфраструктуры, праекты імпартазамяшчэння. Пацверджана важнасць прыняцця новага стратэгічнага дакумента ў прамысловасці на сярэдне-тэрміновы перыяд — Асноўных кірункаў прамысловага супрацоўніцтва да 2025 года.

«Дакументам мы закладваем чатыры асноўныя стратэгічныя прыярытэты ў ЕАЭС: максімальнае задзейнічанне патэнцыялу агульнага рынку прампрадукцыі, сумесную работу на экспартных рынках, паглыбленне прамысловай інтэграцыі, інавацыйнае супрацоўніцтва і лічбавізацыю прамысловасці», — сказаў Артак Камалян.

На сустрэчы абмяркоўваўся таксама ход рэалізацыі Карты індустрыялізацыі Еўразійскага эканамічнага саюза, якая стане інструментам каардынацыі дзеянняў дзяржаў-членаў па пытаннях імпартазамяшчэння. Мяркуецца, што Карта індустрыялізацыі будзе адлюстроўваць імпартазалежныя тэхналагічныя кірункі, імпартазамяшчальны прамысловы патэнцыял вытворцаў дзяржаў-членаў, прамысловыя праекты, якія ўжо склаліся, і кааперацыйныя сувязі ў ЕАЭС. Гэта дазволіць краінам пазбегнуць арганізацыі ў саюзе дублюючых вытворчасцяў і развіваць галіновую спецыялізацыю вытворцаў дзяржаў-членаў. Цяпер карта ўжо ўключае каля 180 буйных праектаў з аб'ёмам інвестыцый 200 мільярдаў долараў.

Паводле БелТА

Прэв’ю: inform.kz

Загаловак у газеце: Без дублюючых вытворчасцяў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.