Вы тут

Знаёмцеся: Ганаровы консул Ян Шынака


Ганаровым консулам Беларусі ў Ольштыне (Польшча) стаў вядомы польскі бізнесмен, кіраўнік і ўласнік групы “Шынака­Мэбле”, адзін з найбуйнешых польскіх інвестараў на Беларусі


Амбасадар Уладзімір Чушаў уручае консульскі патэнт Яну Шынаку

У рэдакцыю паступіла паведамленне з Амбасады Беларусі ў Польшчы пра інаўгурацыю Ганаровага консула Беларусі ў Ольштыне. Тая імпрэза праходзіла 30 ліпеня 2020 года ў Амбасадзе Беларусі. Надзвычайны й Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Уладзімір Чушаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Ганароваму консулу Беларусі ў Ольштыне Дзяржаўны сцяг Беларусі, консульскі патэнт і пячатку. Дырэктар Усходняга дэпартамента Міністэрства замежных спраў Польшчы Ян Хафмокль ад імя Міністэрства ўручыў экзекватуру.

Ян Шынака будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе Варміньска-Мазурскае, Куяўска-Паморскае й Паморскае ваяводствы Польшчы. Так што прадоўжана распачатая ў 2019 годзе — прызначэннем Марка Расіньскага Ганаровым консулам Беларусі ў Катавіцах — практыка ўсталявання ганаровых консульскіх устаноў Беларусі ў Польшчы.

На цырымоніі, паведамляецца ў прэс-рэлізе з Амбасады, прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Польшчы, мясцовых уладаў, кіраўнікі прадстаўніцтваў беларускіх кампаній у Польшчы.

Мы паглядзелі: у інтэрнэце ёсць і асартымент у Беларусі кампаніі SZYNAKA-MEBEL, якую шаноўны Генконсул Ян Шынака ўзначальвае. Спадзяемся, шаноўны пане Ян, што вашая консульская праца паспрыяе пашырэнню ды ўмацаванню беларуска-польскіх стасункаў у розных сферах.

Іван Ждановіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».