Вы тут

У Вентспілсе і Ліепаі таксама галасавалі


9 жніўня, у дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у Латвіі дзейнічалі два выбарчыя ўчасткі, дзе грамадзяне Беларусі маглі прагаласаваць. Было арганізавана таксама выязное галасаванне ў Вентспілсе й Ліепаі.


Ансамбль “Паўлінка” спявае ў Беларускім доме Ліепаі ў дзень выбараў беларускія песні

У Латвіі былі створаны выбарчы ўчастак № 94 — у Амбасадзе Беларусі ў Рызе й выбарчы ўчастак № 95 — у Генеральным консульстве Беларусі ў Даўгаўпілсе. А для грамадзян, якія не мелі магчымасці прагаласаваць на згаданых участках, было арганізавана выязное галасаванне: у Вентспілсе й Ліепаі. Канкрэтна ў нашым горадзе выязную камісію прадстаўлялі супрацоўнікі Амбасады Беларусі ў Латвіі: Першы сакратар Юры Колесаў і загадчык гаспадаркі/камендант Дзмітры Цімафееў.

Па словах Юрыя Колесава, жаданне прагаласаваць у Ліепаі выказалі каля 30 чалавек. У дзень выбараў у Ліепайскім Беларускім доме гучалі беларускія песні: спяваў мясцовы ансамбль беларускай песні “Паўлінка”, якім кіруе Жанна Буйніцкая. Некаторыя з выбаршчыкаў да таго ж упершыню пабывалі ў Ліепайскім Беларускім доме, больш даведаліся аб працы Беларускай суполкі “Мара”. І не выключана, што ў хуткім часе нас у суполцы стане яшчэ больш.

Анжэла Фаміна, г. Ліепая

Фота аўтара

Дарэчы. Паводле афіцыйнай інфармацыі Міністэрства замежных спраў, за межамі дзяржавы ў дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працавалі 44 участкі для галасавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».